Пры вывучэнні гэтага раздзела вы паўторыце і пашырыце веды аб растваральнасці рэчываў, працэсах утварэння раствораў і ўласцівасцях раствораў электралітаў.

Важны аспект тэмы — знаёмства з практычна значным паняццем вадароднага паказчыка рН, а таксама вывучэнне ўласцівасцей раствораў кіслот, шчолачаў і солей з пазіцыі тэорыі электралітычнай дысацыяцыі.

Значная частка часу будзе прысвечана вамі рашэнню разліковых задач з выкарыстаннем паняццяў растваральнасці, масавай долі, малярнай канцэнтрацыі, ступені дысацыяцыі і рН.

Найважнейшыя паняцці тэмы: сумесь, раствор, растваральнасць рэчыва, крышталегідрат, электраліты і неэлектраліты, аніён, катыён, рэакцыі іоннага абмену, моцныя і слабыя электраліты, ступень электралітычнай дысацыяцыі, вадародны паказчык рН.