ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ДЛЯ ПАЎТАРЭННЯ І ПАДАГУЛЬНЕННЯ
1. У якіх жанрах распрацоўвалася тэма Вялікай Айчыннай вайны ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе? | |
2. Як змяніліся падыходы да адлюстравання ваеннай тэмы ў другое пасляваеннае дзесяцігоддзе? | |
3. Якія гістарычныя падзеі і якім чынам паўплывалі на развіццё літаратуры сярэдзіны 1940х — 1960х гадоў? | |
4. Выберыце найбольш яркіх, на ваш погляд, пісьменнікаў першых пасляваенных дзесяцігоддзяў. У чым заключаецца адметнасць іх творчасці? Абгрунтуйце свой выбар. |
|
* 4–1. Якія ідэі адстойвае Максім Танк у паэме «Люцыян Таполя»? Што збліжае Люцыяна Таполю з Сымонам («Сымон-музыка» Якуба Коласа) і Данілам («Бондар» Змітрака Бядулі)? Чым адметны майстар у Танка? |
|
* 4–2. Чым абумоўлена вядучая роля лірычнага пачатку ў мастацкай арганізацыі паэмы Петруся Броўкі «Голас сэрца»? | |
* 4–3. У чым злабадзённасць паэмы Петруся Броўкі для пачатку 1960-х гадоў? Як публіцыстычнасць паўплывала на мастацкую якасць паэмы? |
|
* 4–4. У чым заключаецца тэматычнае наватарства «Маналога» Аркадзя Куляшова? Чаму паэму лічаць творам філасофскага гучання? |
|
* 4–5. Вызначце тэму і ідэю твораў «Люцыян Таполя» Максіма Танка, «Голас сэрца» Петруся Броўкі, «Маналог» Аркадзя Куляшова. У чым адрозненне тэмы і ідэі? |
|
5. Якія рысы выяўляюцца ў лірыцы Пімена Панчанкі? | |
6. У чым заключаецца ўклад Пімена Панчанкі ў беларускую літаратуру? | |
7. Якія праблемы, актуальныя для сучаснасці, уздымаюцца ў паэзіі Пімена Панчанкі? | |
8. Растлумачце паняцці «лірычны герой», «лірычнае “я”», «аўтар». Як яны суадносяцца адно з адным? |
|
9. Стварыце ў групах мініпраект па адной з наступных тэм (на выбар): - «Маральныя нормы ў сялянскім асяроддзі і іх уплыў на жыццёвыя прынцыпы людзей (на прыкладзе твораў Івана Мележа, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага)»; - «Героіпалешукі і іх побыт у рамане “Людзі на балоце” Івана Мележа і ў аповесці Якуба Коласа “У палескай глушы”»; - «Праблема зямлі ў “Людзях на балоце” Івана Мележа і ў паэме “Новая зямля” Якуба Коласа»; - «Духоўная веліч чалавека працы ў рамане “Людзі на балоце” Івана Мележа і ў творах Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага»; - «Будні і святы ў рамане “Людзі на балоце” Івана Мележа і ў паэме “Новая зямля” Якуба Коласа». |
|
10. Складзіце збіральны вобраз беларуса паводле творчасці Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Мележа. Вызначце асноўныя рысы яго характару. |
|
11. Калі б вы былі заснавальнікамі чытацкай прэміі ў галіне літаратуры, якія творы, вывучаныя ў Х класе, трапілі б у тройку намінантаў і чаму? | |
12. Мінскі завод гадзіннікаў у 2020 годзе выпусціў серыю вырабаў з цытатамі вершаў Максіма Багдановіча. Прапануйце падобны праект з цытатамі твораў пасляваеннай беларускай літаратуры. |
|
13. Складзіце крыжаванку па пройдзеным матэрыяле. Абмяняйцеся з аднакласнікамі створанымі крыжаванкамі і разгадайце іх. |
Последнее изменение: Суббота, 3 Апрель 2021, 22:05