ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ДЛЯ ПАЎТАРЭННЯ І ПАДАГУЛЬНЕННЯ
1. Замацуйце біяграфічны матэрыял: разгледзьце стужку часу (гл. форзац) з гадамі жыцця пісьменнікаў перыяду 1920—1930-х гадоў. Хто з іх старэйшы? Малодшы? |
|
2. Якую ролю ў гісторыі тагачаснай беларускай літаратуры адыгралі літаратурныя аб’яднанні? | |
3. Паразважайце, як разнастайнасць ідэйна-эстэтычных платформ літаратурных аб’яднанняў 1920—1930-х гадоў паўплывала на беларускую літаратуру: запаволіла або паскорыла яе развіццё. Растлумачце сваю пазіцыю. | |
4. На творчасць якіх беларускіх пісьменнікаў паўплываў мадэрнізм? Ці можна сказаць, што беларуская літаратура ў 1920-я гады была ўпісана ў агульнаеўрапейскі кантэкст? |
|
5. Якія тэарэтычныя паняцці выклікалі ў вас найбольшую цяжкасць пры вывучэнні дадзенага раздзела? Паўтарыце іх. Назавіце прыклады лірычных, эпічных і драматычных твораў вывучанага перыяду. |
|
6. Назавіце беларускія творы 1920—1930-х гадоў, у якіх галоўнымі персанажамі з’яўляюцца жанчыны. Ці ўсе гераіні станоўчыя? |
|
7. Чаму Максіма Гарэцкага ставяць у адзін шэраг з класікамі беларускай літаратуры — Якубам Коласам, Янкам Купалам, Максімам Багдановічам? Як у творах пісьменніка паказаны падзеі Першай сусветнай вайны? |
|
8. Максім Гарэцкі старэйшы за Міхася Зарэцкага ўсяго на 8 гадоў. Чаму, на вашу думку, іх проза прынцыпова адрозніваецца? |
|
9. Як Змітрок Бядуля раскрывае праблему мастака і мастацтва ў апавяданні «Бондар»? | |
* 9–1. Якімі творамі вывучаемага перыяду прадстаўлена гістарычная тэма? Якім творцам пачатку ХХ стагоддзя ў гэтым наследавалі аўтары 1920—1930-х гадоў? |
|
10. Якой эстэтычнай канцэпцыі прытрымліваўся ў творчасці Уладзімір Дубоўка? Да каго з паэтаў пачатку ХХ стагоддзя ён у гэтым блізкі? |
|
11. Якія гістарычныя абставіны паказаны ў камедыі Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім»? Чаму твор застаецца папулярным і сёння? У чым значэнне п’есы для беларускай культуры? |
|
* 11–1. Якая ідэя аб’ядноўвае творы беларускай і замежнай літаратуры 1920—1930-х гадоў на тэму Першай сусветнай вайны? | |
* 11–2. У якіх тэкстах вывучанага перыяду пераважае трагічны пафас, а ў якіх — сатырычны? Які пераважае? Чаму? |
|
12. Каго з пісьменнікаў 1920—1930-х гадоў вы маглі б назваць псіхолагам і чаму? | |
![]() |
13. Падрыхтуйцеся да гульні «Хто/што я?». Напішыце на стыкерах назвы твораў, імёны персанажаў і прозвішчы пісьменнікаў. Размясціце ліст так, каб сябры бачылі, што на ім напісана, а вы — не. Паспрабуйце здагадацца, які твор, аўтар або герой вам выпаў, задаючы пытанні аднакласнікам. Яны могуць адказваць толькі «так» або «не». |
Апошняе змяненне: Аўторак 5 Студзень 2021 11:49