ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ДЛЯ ПАЎТАРЭННЯ І ПАДАГУЛЬНЕННЯ
1. У якіх сацыяльнапалітычных і эканамічных умовах развівалася беларуская культура ў ХІХ стагоддзі? | |||||||||
2. Раскажыце пра ўплыў рамантызму на беларускую літаратуру ХІХ стагоддзя. | |||||||||
3. Якія парадыйнасатырычныя творы з’явіліся два стагоддзі таму назад? Чым яны адметныя? |
|||||||||
4. Дзякуючы якім дасягненням філаматы і філарэты ўвайшлі ў гісторыю Беларусі? | |||||||||
5. Хто з дзеячаў ХІХ стагоддзя атрымліваў вышэйшую адукацыю на фізікаматэматычным факультэце? Ці меў гэты факт уплыў на іх далейшы лёс? |
|||||||||
6. Назавіце беларускія ананімныя творы ХІХ стагоддзя. На якія змены ў грамадскай свядомасці ўказвае іх існаванне? |
|||||||||
7. Ян Чачот збіраў і апрацоўваў фальклорныя матэрыялы. Паспрабуйце гэтаксама літаратурна апрацаваць легенду або паданне пра вашу малую радзіму. |
|||||||||
8. Як распаўсюджванне перыядычных выданняў у другой палове ХІХ стагоддзя адбілася на развіцці беларускай літаратуры? | |||||||||
9. Дакажыце, што паэма «Кепска будзе!» з’яўляецца прыкладам рэалізму ў літаратуры. | |||||||||
10. Чаму Аліндарку нельга назваць рамантычным героем? | |||||||||
11. Складзіце хранограф самых яркіх, на вашу думку, падзей у беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.
|
|||||||||
* 11–1. Паразважайце самастойна, якія асаблівасці вылучаюць твор Янкі Лучыны «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» сярод літаратурных тэкстаў ХІХ стагоддзя. | |||||||||
* 11–2. Якія праявы рамантызму вы можаце назваць у вершах Тараса Шаўчэнкі, маючы на ўвазе асаблівасці тэматыкі і мастацкай формы твораў? | |||||||||
12. Карыстаючыся схемай, падрыхтуйце разгорнутае паведамленне пра асаблівасці новай беларускай літаратуры. | |||||||||
13. Разгледзьце стужку часу (ХІ—ХІХ стагоддзі) на форзацы. Якімі персаналіямі вы яе дапоўнілі б? Чаму? |
Последнее изменение: Вторник, 13 Апрель 2021, 17:32