ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ДЛЯ ПАЎТАРЭННЯ І ПАДАГУЛЬНЕННЯ

1. У якіх сацыяльна­палітычных і эканамічных умовах развівалася беларуская культура ў ХІХ стагоддзі?
2. Раскажыце пра ўплыў рамантызму на беларускую літаратуру ХІХ стагоддзя.
3. Якія парадыйна­сатырычныя творы з’явіліся два стагоддзі таму назад?
Чым яны адметныя?
4. Дзякуючы якім дасягненням філаматы і філарэты ўвайшлі ў гісторыю Беларусі?
5. Хто з дзеячаў ХІХ стагоддзя атрымліваў вышэйшую адукацыю на фізіка­матэматычным факультэце?
Ці меў гэты факт уплыў на іх далейшы лёс? 
6. Назавіце беларускія ананімныя творы ХІХ стагоддзя.
На якія змены ў грамадскай свядомасці ўказвае іх існаванне?
7. Ян Чачот збіраў і апрацоўваў фальклорныя матэрыялы.
Паспрабуйце гэтаксама літаратурна апрацаваць легенду або паданне пра вашу малую радзіму.
8. Як распаўсюджванне перыядычных выданняў у другой палове ХІХ стагоддзя адбілася на развіцці беларускай літаратуры?
9. Дакажыце, што паэма «Кепска будзе!» з’яўляецца прыкладам рэалізму ў літаратуры.
10. Чаму Аліндарку нельга назваць рамантычным героем?

11. Складзіце хранограф самых яркіх, на вашу думку, падзей у беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.

Якая падзея адбылася? Калі?  Чаму? Альтэрнатыўная версія гісторыі літаратуры

* 11–1. Паразважайце самастойна, якія асаблівасці вылучаюць твор Янкі Лучыны «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» сярод літаратурных тэкстаў ХІХ стагоддзя. 
* 11–2. Якія праявы рамантызму вы можаце назваць у вершах Тараса Шаўчэнкі, маючы на ўвазе асаблівасці тэматыкі і мастацкай формы твораў?
12. Карыстаючыся схемай, падрыхтуйце разгорнутае паведамленне пра асаблівасці новай беларускай літаратуры.
13. Разгледзьце стужку часу (ХІ—ХІХ стагоддзі) на форзацы.
Якімі персаналіямі вы яе дапоўнілі б? Чаму?

Last modified: Tuesday, 13 April 2021, 5:32 PM