Слоўнік
Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все
І |
---|
ІерархіяІера́рхія (ад грэч. hieros — святы і archē — улада) — 1) размяшчэнне элементаў цэлага ў парадку ад вышэйшага да самага нізкага; 2) размяшчэнне службовых званняў, чыноў у парадку іх падпарадкавання. | ||
ІмперыялізмІмперыялі́зм (фр. imperialisme, ад лац. imperium — улада) — дзяржаўная палітыка, заснаваная, як правіла, на ваеннай сіле і накіраваная на заваяванне і эксплуатацыю іншых краін і народаў. Паняцце «імперыялізм» разглядаецца таксама як стадыя капіталізму, галоўнымі асаблівасцямі якой з’яўляюцца панаванне манаполій і абвастрэнне барацьбы паміж дзяржавамі за сферы ўплыву ў свеце. | ||
ІнвестыцыіІнвесты́цыі (ням. Investition, ад лац. investio — апранаю) — доўгатэрміновыя ўкладанні капіталу ў галіне эканомікі ўнутры краіны і за мяжой. | ||
ІндустрыялізацыяІндустрыяліза́цыя (ад лац. industria — дзейнасць) — працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ў прамысловасці і іншых галінах гаспадаркі. | ||
ІнтэграцыяІнтэгра́цыя (ад лац. integratio — аднаўленне, папаўненне і integer — цэлы) — працэс узаемнага прыстасавання, пашырэння эканамічнага і вытворчага супрацоўніцтва, аб’яднання нацыянальных гаспадарак дзвюх і больш дзяржаў, форма інтэрнацыяналізацыі гаспадарчага жыцця, якая вядзе да фарміравання адзінага гаспадарчага комплексу. | ||
ІнтэрвенцыяІнтэрве́нцыя (ад лац. interventio — умяшанне) — гвалтоўнае ўмяшальніцтва адной або некалькіх дзяржаў у справы іншай дзяржавы. Можа быць ваеннай (адна з формаў агрэсіі), эканамічнай, дыпламатычнай. | ||
А |
---|
Аграрная рэвалюцыяАгра́рная рэвалю́цыя — пераход ад феадальных парадкаў у Еўропе да капіталістычных, ад натуральнай вытворчасці да таварнай, ператварэнне феадалаў у сельскіх буржуа, а сялян — у фермераў або парабкаў. | ||
АгрэсіяАгрэ́сія (ад лац. aggressio — напад) — прымяненне сілы адной дзяржавай супраць іншай з мэтай захопу яе тэрыторыі, ліквідацыі незалежнасці, змены палітычнага і грамадскага ладу. | ||
АмністыяАмні́стыя (ад грэч. amnēstia — забыццё, прабачэнне) — вызваленне вярхоўнай уладай ад судовага пакарання або замена прызначанага судом пакарання больш мяккім. | ||