Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
Г |
---|
ГумнóГумнó — вялікая халодная будыніна для захоўвання і абмалоту збожжа. | |
Д |
---|
Дра´маДра´ма (ад грэч. drama — ‘дзеянне’) — 1) род літаратуры, у аснове якога — паказ напружанага, скразнога дзеяння, вырашэнне канфліктнай сітуацыі; 2) адзін з відаў драматычнага роду літаратуры (побач з камедыяй і трагедыяй), у аснове якога — востры канфлікт, што не заканчваецца трагічнай развязкай. | |
Дра´ма гістары´чнаяДра´ма гістары´чная — жанравая разнавіднасць драмы, у якой па-мастацку ўзнаўляюцца пэўныя гістарычныя падзеі, жыццё і дзейнасць канкрэтных гістарычных асоб. | |
Дэта´ль маста´цкаяДэта´ль маста´цкая — (ад фр. detail — ‘падрабязнасць’) — такая падрабязнасць лiтаратурнага твора, якая з асаблiвай сiлай абуджае ўяўленне i творчую думку чытача, нясе значную iдэйна-эмацыянальную i сэнсавую нагрузку. | |
К |
---|
Каме´дыяКаме´дыя (ад грэч. komos — ‘вясёлы натоўп’; ode — ‘песня, гімн’) — адзін з жанраў драмы і кіно, у якім высмейваецца негатыўнае ў жыцці, характары, дзеянні, з’явы паказваюцца праз прызму камічнага. | |
Канфлі´ктКанфлі´кт — адлюстраванне ў мастацкім творы супярэчнасцей, што прыводзяць да сутыкнення характараў, герояў і абставін. | |
Квантэ´мыКвантэ´мы — вершы-медытацыі, у якіх «імпульс, квант паэтычнай энергіі» (Я. Гарадніцкі). У квантэмах няма звязанасці, прычынна-выніковай сувязі. Паміж сказамі часта адсутнічаюць знакі прыпынку, страчаны межы паміж лагічна завершанымі кавалкамі тэксту. Ствараецца ўражанне, што словы раскіданы, існуюць паасобку. | |
М |
---|
Мініяцю´раМініяцю´ра — замалёўка пэўнага, важнага для пісьменніка «імгнення жыцця », у якой аўтар часам перадае цэлы чалавечы характар і лёс. | |
Манало´г уну´траныМанало´г уну´траны — маўленне героя, звернутае да самога сябе, якое служыць для найбольш поўнага паказу і раскрыцця яго ўнутранага свету. | |