Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все

Страница: (Назад)   1  2  3  4  5  6  7  (Далее)
  Все

П

Прало´г

Прало´г — своеасаблівы ўступ да літаратурнага твора, у якім пісьменнік знаёміць чытача з задумай або з тымі фактамі, якія падштурхнулі яго да напісання твора. 


Прататы´п

Прататы´п (ад грэч. protos — ‘першы’; typos — ‘арыгінал’), або правобраз, — рэальная асоба, рысы характару, жыццё або нейкія ўчынкі якой паслужылі пісьменніку асновай для створанага ім літаратурнага вобраза.


Про´за ліры´чная

Про´за ліры´чная — стылёвая плынь мастацкай прозы, якая вылучаецца павышанай эмацыянальнасцю і адкрытым, непасрэдным выяўленнем аўтарскіх адносін да паказу.


Пункці´ры

Пункці´ры — невялікія (часцей 4-6 радкоў) лірычныя мініяцюры, заснаваныя на перадачы адной думкі, фіксацыі аднаго пачуцця. 


Р

Рама´н

Рама´н (ад фр. roman — ‘апавяданне’) — эпічны празаічны (часам вершаваны) твор, у якім шырока ахоплены істотныя жыццёвыя з’явы пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі і эпохі, паказаны шматлікія характары ў іх развіцці, псіхалагічнай напоўненасці, створаны разнастайныя бытавыя малюнкі.


Рама´н у ве´ршах

Рама´н у ве´ршах — ліра-эпічны твор, напісаны вершаванай мовай з захаваннем усіх прымет празаічнага рамана.


Раманты´чнае адлюстрава´нне жыцця´

Раманты´чнае адлюстрава´нне жыцця´ вызначаецца асаблівай цікавасцю пісьменніка да ўнутранага свету асобы, засяроджанасцю на ўвасабленні высокіх адносін, прыгожых пачуццяў, душэўных пераўтварэнняў, імкненнем да ідэальнага, справядлівага светаўладкавання.


Рэалісты´чнае адлюстрава´нне жыцця´

Рэалісты´чнае адлюстрава´нне жыцця´ характарызуецца глыбокім раскрыццём чалавечых характараў, абумоўленых сацыяльна-бытавымі і гістарычнымі абставінамі.


С

Сіне´кдаха

Сіне´кдаха (ад грэч. synecdoche — ‘суадноснасць’) — разнавіднасць метаніміі, у якой адны паняцці замяняюцца другімі на аснове іх колькасных суадносін. 


Сюжэ´т

Сюжэ´т (ад фр. sujet — ‘прадмет’) — сістэма ўзаемазвязаных падзей, паступовае разгортванне якіх раскрывае характары персанажаў і ўвесь змест эпічнага, ліра-эпічнага або драматычнага твора. 



Страница: (Назад)   1  2  3  4  5  6  7  (Далее)
  Все