Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все

Страница: (Назад)   1  2  3  4  5  6  7  (Далее)
  Все

М

Мета´фара

Мета´фара (ад грэч. metaphora — ‘перанясенне’) — адзін з асноўных відаў тропа, ужыванне слова або выразу ў пераносным значэнні праз супастаўленне пэўнай з’явы або прадмета з іншай з’явай або предметам на аснове іх падабенства або кантрасту.


Метані´мія

Метані´мія (ад грэч. metonymia — ‘перайменаванне’) — від тропа, сутнасць якога ў перанясенні назвы адных з’яў або прадметаў на другія на аснове іх знешняй або ўнутранай сувязі.


Мо´ўная характары´стыка персана´жаў

Мо´ўная характары´стыка персана´жаў — вобразны сродак стварэння персанажаў, які дапамагае акцэнтаваць увагу на змесце іх выказванняў (пра што гавораць, якія думкі і меркаванні агучваюць, якія ўлюбёныя словы і моўныя звароты выкарыстоўваюць) і на манеры гаварыць.


Монастрафа´

Монастрафа´ (ад грэч. monostrophos — ‘аднастрофны’; monos — ‘адзін’, strophe — ‘страфа’) — малая вершаваная форма, кампазіцыйна замкнёная ў межах адной страфы.


Н

Нéруш

Нéрушнекранутае, вечнае.


Нава´тарства

Нава´тарства — гэта творчае развіццё пісьменнікам лепшых рыс творчай спадчыны папярэднікаў, узбагачэнне літаратуры новымі тэмамі, жанрамі, героямі, мастацкімі прыёмамі і сродкамі.


Наве´ла

Наве´ла (ад лац. novellus — ‘новы’) — невялікі вострасюжэтны твор, які характарызуецца напружаным, драматычным дзеяннем, лаканічным паказам не столькі знешніх падзей, колькі перажыванняў і настрою персанажаў, нечаканым
фіналам.


П

Параўна́нне

Параўна́нне — від тропа, у якім сутнасць аднаго прадмета, з’явы або паняцця вытлумачваецца праз супастаўленне іх з падобнымі іншымі, больш або менш вядомымі ўспрымальніку літаратурнага твора.


Перыфра´за

Перыфра´за, або перыфра´з (ад. грэч. periphrasis — ‘навокал гавару’), — адзін з тропаў, заснаваны на асаблівасцях метаніміі, у якім назва з’яў або прадметаў падаецца праз апісанне іх асобных вызначальных прымет.


Постмадэрні́зм

Постмадэрні́зм — літаратурна-мастацкі напрамак, які склаўся ў другой палове ХХ стагоддзя ў еўрапейскіх літаратурах і заснаваны на свядомым, штучным, часта іранічным, гратэскна-сатырычным пераасэнсаванні творчых правіл, элементаў мінулай культуры, на своеасаблівай гульні-адмаўленні найперш рэалістычных прынцыпаў літаратуры.



Страница: (Назад)   1  2  3  4  5  6  7  (Далее)
  Все