Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
Д |
---|
Да́ннікіДа́ннікі — катэгорыя феадальна-залежных сялян ВКЛ у ХІV—ХVІ стст., галоўнай павіннасцю якіх была выплата натуральнай даніны. | ||
Данжо́нДанжо́н — галоўная шмат’ярусная вежа феадальнага замка, якая служыла месцам апошняй абароны, або асобна пастаўленая абарончая вежа. | ||
Двары́шчаДвары́шча — гаспадарчая адзінка і аб’ект абкладання сялян феадальнымі павіннасцямі на паўднёвым захадзе Беларусі ў ХІV—ХVІ стст. | ||
Дзя́клаДзя́кла — прадуктовая рэнта за зямельны надзел, якая збіралася на карысць землеўладальніка з сялян ВКЛ. | ||
Дзядзі́нецДзядзі́нец — умацаваная частка старажытнага горада. | ||
ДомніцаДо́мніца — печ для атрымання жалеза непасрэдна з жалезнай руды шляхам яе ператварэння ў крыцу. | ||
ДымДым — сялянская гаспадарка, адзінка падаткаабкладання ў ВКЛ у ХІV— | ||
ДырхемДырхе́м — сярэбраная арабская манета. | ||
ДысідэнтыДысідэ́нты — вернікі-хрысціяне, якія не прытрымліваліся пануючага веравызнання, пераважна ў краінах, дзе дзяржаўнай ці пануючай рэлігіяй з’яўлялася каталіцтва або пратэстантызм. | ||
ДэнарыйДэна́рый — сярэбраная манета дзяржаў Заходняй Еўропы сярэдзіны VІІІ — пачатку ХІІ ст.; сярэбраная манета ВКЛ у ХІV—ХV стст. | ||