Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
Б |
---|
Бі́скупБі́скуп — духоўны сан у каталіцкай царкве, які адпавядае сану епіскапа ў праваслаўнай царкве. | ||
Бі́скупстваБі́скупства — царкоўна-адміністрацыйная адзінка каталіцкай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. | ||
Ба́лтыБа́лты — група індаеўрапейскіх плямёнаў і народаў, якія гавораць ці гаварылі на балцкіх мовах або іх дыялектах (літоўцы, латышы і інш.). | ||
Бабылі́Бабылі́ — катэгорыя беззямельных сялян у ВКЛ з ХVІ ст. | ||
Базі́лікаБазі́ліка — тып будынка прамавугольнай формы, які складаецца з няцотных па колькасці (1, 3 або 5), розных па вышыні нефаў. | ||
Бая́рыБая́ры — ваеннаслужылыя людзі ў ВКЛ. | ||
Берасцяны́я гра́матыБерасцяны́я гра́маты — помнікі пісьменнасці ХІ—ХІV стст., зробленыя на бяросце, выяўленыя падчас археалагічных раскопак старажытнарускіх гарадоў. | ||
Бра́цтвыБра́цтвы — рэлігійныя арганізацыі насельніцтва ВКЛ у ХV—ХVІІІ стст., якія ствараліся пры цэрквах, манастырах, касцёлах, кляштарах. Б. клапаціліся аб іх стане, адкрывалі прытулкі, шпіталі, школы, друкарні. | ||
Бурмі́стрБурмі́стр — выбарная асоба ў магістраце гарадоў з магдэбургскім правам, якая ўзначальвала гарадскую раду. | ||