Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
А |
---|
Агіягра́фіяАгіягра́фія — жанр царкоўна-рэлігійнай літаратуры, апавяданні пра жыццё людзей, прылічаных да ліку святых. | ||
Агаро́днікіАгаро́днікі — феадальна-залежныя сяляне, якіх сялілі на невялікіх дзялянках зямлі і абавязвалі выконваць пэўныя павіннасці. | ||
Адукацы́йная камі́сіяАдукацы́йная камі́сія — свецкая ўстанова па арганізацыі і кіраўніцтве сістэмай школьнай асветы ў Рэчы Паспалітай. | ||
Анімі́змАнімі́зм — вера ў існаванне духаў і душ, у іх уплыў на жыццё людзей і жывёл. | ||
Антытрынітары́змАнтытрынітары́зм — плынь у пратэстантызме, прыхільнікі якой адмаўляюць догмат пра трыадзінства Бога. | ||
Арна́ментАрна́мент — узор з рытмічна ўпарадкаваных элементаў для аздаблення твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. | ||
Археалагі́чная культу́раАрхеалагі́чная культу́ра — гістарычная агульнасць археалагічных помнікаў, што існавалі на акрэсленай тэрыторыі прыкладна ў адзін час і з’яўляюцца аднастайнымі па сваёй матэрыяльнай культуры. | ||
Асіміля́цыяАсіміля́цыя — страта часткай соцыуму ці цэлым этнасам сваіх адметных рысаў і замена іх на запазычаныя ў іншага этнасу. | ||
Аса́дныя сяля́неАса́дныя сяля́не — адна з асноўных катэгорый феадальна-залежных сялян у ВКЛ, галоўнай павіннасцю якіх быў чынш. | ||