Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
І |
---|
Інкарпара́цыяІнкарпара́цыя — уключэнне ў склад, далучэнне. | ||
Інфля́нтыІнфля́нты — Лівонія, назва зямель Усходняй Прыбалтыкі ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. | ||
А |
---|
Агіягра́фіяАгіягра́фія — жанр царкоўна-рэлігійнай літаратуры, апавяданні пра жыццё людзей, прылічаных да ліку святых. | ||
Агаро́днікіАгаро́днікі — феадальна-залежныя сяляне, якіх сялілі на невялікіх дзялянках зямлі і абавязвалі выконваць пэўныя павіннасці. | ||
Адраджэ́ннеАдраджэ́нне — эпоха ў гісторыі культуры Заходняй Еўропы і ВКЛ, адметная свецкім характарам, антыфеадальнай і антыклерыкальнай накіраванасцю, а таксама антрапацэнтрызмам, індывідуалізмам, вальнадумствам, свабодалюбівымі і патрыятычнымі настроямі. | ||
Адукацы́йная камі́сіяАдукацы́йная камі́сія — свецкая ўстанова па арганізацыі і кіраўніцтве сістэмай школьнай асветы ў Рэчы Паспалітай. | ||
Анімі́змАнімі́зм — вера ў існаванне духаў і душ, у іх уплыў на жыццё людзей і жывёл. | ||
Антытрынітары́змАнтытрынітары́зм — плынь у пратэстантызме, прыхільнікі якой адмаўляюць догмат пра трыадзінства Бога. | ||
Арна́ментАрна́мент — узор з рытмічна ўпарадкаваных элементаў для аздаблення твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. | ||