Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все

Т

Тpaге´дыя

Tpaге´дыя — драматычны твор, сюжэт якога зacнaвaны на нeпpымipымым, тpaгiчным кaнфлiкцe пaмiж мoцнaй выcaкapoднaй acoбaй i aбcтaвiнaмi, якiя нe дaюць мaжлiвacцi aжыццявiць яe нaмepы. Tpaгeдыя, як пpaвiлa, зaкaнчвaeццa гiбeллю гaлoўнaгa гepoя (гepoяў).


Трагі́чнае (трагі́зм)

Трагі́чнае (трагі́зм) — катэгорыя эстэтыкі, у якой выяўляюцца цяжкія пакуты, перажыванні асобы, звязаныя з вострымі сутыкненнямі яе з варожымі сіламі, невырашальнымі супярэчнасцямі, што заканчваюцца гібеллю або крушэннем ідэалаў.


Трагі́чны геро́й

Трагі́чны геро́ймоцная духам, цэльная асоба, якая трапіла ў сітуацыю разладу з жыццём (часам з сабою).


Трагікаме´дыя

Трагікаме´дыя — драматургічны твор, у якім спалучана трагічнае і камічнае, фінал у ім трагічны.


Трады´цыя

Трады´цыя (ад лац. tradition — ‘перадача’) — пераемнасць у гісторыі літаратурнага працэсу, перадача культурна-мастацкага вопыту мінулага, яго творчае праламленне ў гісторыі літаратуры.


Троп

Троп (ад грэч. tropos — ‘паварот; зварот, вобраз’) — слова або выраз, ужытыя ў пераносным значэнні з мэтай стварэння мастацкага вобраза і дасягнення большай выразнасці (параўнанне, метафара, сінекдаха, метанімія, увасабленне і інш.).