Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
С |
|---|
СаслоўеСасло́ўе — грамадскія групы людзей, якія склаліся ў эпоху феадалізму і валодалі рознымі правамі і абавязкамі. Дзяліліся на вышэйшыя і ніжэйшыя (дваранства, сялянства і інш.). | ||
Сацыял-дэмакратыСацыя́л-дэмакра́ты — прадстаўнікі палітычнага руху, які абвясціў сваёй мэтай барацьбу за паляпшэнне жыцця людзей. Сацыял-дэмакратыя падзялілася на два асноўныя кірункі: рэвалюцыйны і рэфармісцкі. Рэвалюцыянеры дабіваліся хутчэйшага ўдасканалення грамадства гвалтоўным шляхам. Рэфармісты выступалі за паступовыя мірныя пераўтварэнні. | ||
СепаратызмСепараты́зм (фр. separatisme, ад лац. separatus — асобны) — імкненне да аддзялення, адасаблення. | ||
СуверэнітэтСуверэнітэ́т (ням. Souveränität, ад фр. souveraineté — вярхоўная ўлада) — незалежнасць дзяржавы ад іншых дзяржаў у знешніх адносінах і вяршэнства ва ўнутраных справах. | ||