Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
Р |
|---|
РадыкалізмРадыкалі́зм (ад лац. radicalis — карэнны) — спосаб дзеянняў, які характарызуецца выкарыстаннем крайніх мер і метадаў для вырашэння якіх-небудзь пытанняў, пераўтварэнняў у грамадстве. | ||
РэакцыяРэа́кцыя (ад лац. re — супраць і actio — дзеянне) — палітыка актыўнага супраціву грамадскаму прагрэсу ў мэтах захавання і ўмацавання аджылых сацыяльных парадкаў. | ||
РэвалюцыяРэвалю́цыя (ад познелац. revolutio — паварот, пераварот) — радыкальнае, карэннае, якаснае змяненне, скачок у развіцці грамадства, прыроды або пазнання, спалучанае з адкрытым разрывам з папярэднім станам. Рэвалюцыю адрозніваюць ад эвалюцыі і ад рэформаў. | ||
РэпарацыіРэпара́цыі (ад лац. reparatio — аднаўленне) — пакрыццё пераможанай дзяржавай нанесенай ёю шкоды. | ||
РэпрэсііРэпрэ́сіі (ад лац. repressio — падаўленне) — карныя меры, якія прымяняюцца ўладамі. | ||
РэцэсіяРэцэ́сія (ад лац. recessus — адступленне) — спад вытворчасці, які характарызуецца адсутнасцю або падзеннем росту валавога нацыянальнага прадукту (ВНП). | ||