Слоўнік


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все

П

Палітычная партыя

Паліты́чная па́ртыя — арганізацыя, якая аб’ядноўвае на добраахвотнай аснове асоб з агульнымі сацыяльна-класавымі, палітыка-эканамічнымі, нацыянальна-культурнымі, рэлігійнымі і іншымі інтарэсамі і ідэаламі, якая ставіць перад сабой мэту заваявання палітычнай улады або ўдзел у ёй. Да правых партый адносяць партыі, якія імкнуцца захаваць існуючае становішча, да левых — тыя, якія выступаюць за неабходнасць перамен, пераўтварэнне грамадскага ладу.


Палітычны рэжым

Паліты́чны рэжы́м (ад фр. régime — рэжым, кіраванне, кіраўніцтва) — сукупнасць сродкаў і метадаў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца палітычная ўлада ў дзяржаве. Сярод асноўных тыпаў, як правіла, вылучаюць: дэмакратычны, аўтарытарны, таталітарны палітычныя рэжымы. У сучаснай навуцы ключавым лічыцца распазнаванне дэмакратычных і недэмакратычных рэжымаў.


Папулізм

Папулі́зм (фр. populisme, ад лац. populus — народ) — палітычныя дзеянні, накіраваныя на заваяванне даверу і падтрымку выбаршчыкаў, якія базуюцца на элементах дэмагогіі і невыканальных абяцаннях.


Пацыфізм

Пацыфі́зм (ад лац. paсificus — міратворчы) — міжнародны антываенны грамадскі рух, які ўзнік у канцы XIX ст.


Пралетарыят

Пралетарыя́т (ад лац. proletarius — які належыць да маламаёмнага пласта грамадзян у Старажытным Рыме) — клас наёмных рабочых.


Прамысловая рэвалюцыя

Прамысло́вая рэвалю́цыя — пераход ад ручной вытворчасці да машыннай, стварэнне фабрычна-заводскай прамысловасці.


Прапаганда

Прапага́нда (ад лац. propaganda — тое, што падлягае распаўсюджванню) — распаўсюджванне пэўных ідэй у грамадстве з мэтай фарміравання ў шырокіх мас насельніцтва пэўных поглядаў.


Прыватная ўласнасць

Прыва́тная ўла́снасць — права прыватных ці юрыдычных асоб набываць, валодаць, кантраляваць, выкарыстоўваць, прадаваць, завяшчаць зямлю, капітал і іншую рухомую і нерухомую маёмасць.


Прыватызацыя

Прыватыза́цыя (ад лац. privatus — прыватны) — перадача або продаж дзяржаўнай уласнасці прыватным асобам або групе асоб.