Слоўнік


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все

Страница:  1  2  (Далее)
  Все

К

Кааліцыя

Каалі́цыя (ад лац. coalitio — саюз) — палітычны або ваенны саюз дзяржаў, палітычных дзеячаў і арганізацый.


Каланіялізм

Каланіялі́зм (ад лац. colonia — селішча) — сістэма панавання груп развітых дзяржаў і краін (метраполій) над астатнім светам у XVI — XX стст.; палітыка заваявання і эксплуатацыі ваеннымі, палітычнымі і эканамічнымі метадамі краін і тэрыторый, як правіла, эканамічна менш развітых і пераважна з іншанацыянальным насельніцтвам.


Калонія

Кало́нія (ад лац. colonia — селішча) — 1) група людзей, якія стварылі пасяленне ў іншай краіне, або само гэтае пасяленне; 2) тэрыторыя або краіна, захопленая замежнай дзяржавай (метраполіяй) і эксплуатаваная ёю.


Камунізм

Камуні́зм (ад лац. communis — агульны) — 1) агульнае абазначэнне розных вучэнняў аб ідэальным грамадстве, якое характарызуецца сацыяльнай роўнасцю і адсутнасцю прыватнай уласнасці; 2) у марксісцкай тэорыі агульнаэканамічная фармацыя, заснаваная на грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці. Змяніў капіталізм у выніку сацыялістычнай («пралетарскай») рэвалюцыі.


Канверсія ваеннай вытворчасці

Канве́рсія вае́ннай вытво́рчасці — перавод ваенна-прамысловых прадпрыемстваў на выпуск мірнай прадукцыі.


Кансерватызм

Кансерваты́зм (ад лац. conservo — ахоўваю, захоўваю) — сукупнасць ідэйнапалітычных і культурных плыняў, якія абапіраюцца на ідэю традыцыі і пераемнасці ў сацыяльным і культурным жыцці. Для яго характэрныя прыхільнасць існуючым і прынятым сацыяльным сістэмам і нормам, непрыманне рэвалюцый і радыкальных рэформаў, адстойванне эвалюцыйнага, самабытнага развіцця грамадства і дзяржавы.


Канстытуцыя

Канстыту́цыя (ад лац. constitutio — прылада) — асноўны закон дзяржавы, які валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай, замацоўвае палітычную і эканамічную сістэму, які ўсталёўвае прынцып і парадак утварэння органаў улады, выбарчую сістэму, правы і абавязкі грамадзян.


Кантрыбуцыя

Кантрыбу́цыя (ад лац. contributio — плацяжы) — плацяжы, якія накладаюцца на пераможаны ў вайне бок, прымусовыя грашовыя зборы з акупіраванай тэрыторыі.


Канфедэрацыя

Канфедэра́цыя (ад лац. confoederatio — саюз, аб’яднанне) — саюз дзяржаў, якія захоўваюць незалежнае існаванне і аб’ядноўваюцца толькі для каардынацыі некаторых дзеянняў (напрыклад, ваенных, знешнепалітычных).


Капіталізм

Капіталі́зм (ад лац. capitalis — галоўны) — грамадскі лад, заснаваны на прыватнай уласнасці, наёмнай працы і рыначнай эканоміцы.



Страница:  1  2  (Далее)
  Все