Слоўнік
Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все
Д |
---|
ДыктатураДыктату́ра (ад лац. dictatura — неабмежаваная ўлада) — ажыццяўленне ўлады ў дзяржаве недэмакратычнымі метадамі. | ||
Дыскрымінацыя | ||
ДэмілітарызацыяДэмілітарыза́цыя (ад лац. de — аддзяленне, адмена і militaris — ваенны) — устанаўленне міжнародным дагаворам забароны якой-небудзь дзяржаве мець ваенную прамысловасць і ўтрымліваць узброеныя сілы. | ||
ДэмакратыяДэмакра́тыя (ад грэч. demos — народ і kratos — улада) — форма дзяржаўна-палітычнага ладу грамадства, якая прызнае народ у якасці крыніцы ўлады; палітычны лад, заснаваны на прынцыпах свабоды, роўнасці, павагі да правоў чалавека, вяршэнства закону, падзелу ўлад, выбарнасці кіраўніка дзяржавы і прадстаўнічых органаў. | ||
ДэнацыфікацыяДэнацыфіка́цыя — комплекс мерапрыемстваў дзяржаў-пераможцаў (СССР, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя) па ліквідацыі наступстваў нацыянал-сацыялістычнага рэжыму ў Германіі і Аўстрыі пасля Другой сусветнай вайны. Уключала ліквідацыю фашысцкай Нацыянал-сацыялістычнай германскай рабочай партыі, роспуск усіх нацысцкіх устаноў і прыцягненне да адказнасці ваенных злачынцаў. | ||