Слоўнік


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все

Страница:  1  2  (Далее)
  Все

А

Аграрная рэвалюцыя

Агра́рная рэвалю́цыя — пераход ад феадальных парадкаў у Еўропе да капіталістычных, ад натуральнай вытворчасці да таварнай, ператварэнне феадалаў у сельскіх буржуа, а сялян — у фермераў або парабкаў.


Агрэсія

Агрэ́сія (ад лац. aggressio — напад) — прымяненне сілы адной дзяржавай супраць іншай з мэтай захопу яе тэрыторыі, ліквідацыі незалежнасці, змены палітычнага і грамадскага ладу.


Амністыя

Амні́стыя (ад грэч. amnēstia — забыццё, прабачэнне) — вызваленне вярхоўнай уладай ад судовага пакарання або замена прызначанага судом пакарання больш мяккім.


Анархізм

Анархі́зм (ад грэч. anarchia — безуладдзе) — палітычная плынь, якая выступае супраць цэнтралізаванай улады і дзяржаўнага прымусу. Ідэалам анархізму з’яўляюцца самакіравальныя камуны або федэратыўныя прафесійныя саюзы (анарха-сін­дыкалізм).


Анексія

Ане́ксія (ад лац. annexio — далучэнне) — гвалтоўнае далучэнне краіны ці яе часткі да іншай краіны.


Антыкаланіяльны рух

Антыкаланія́льны рух — нацыянальна-вызваленчы рух у каланіяльных і залежных краінах, накіраваны на барацьбу за нацыянальную незалежнасць.


Апазіцыя

Апазі́цыя (ад лац. oppositio — проціпастаўленне) — супрацьдзеянне, супраціў якой-небудзь палітыцы, дзеянням, поглядам; палітычная група, якая выступае супраць меркавання большасці і прапаноўвае іншы спосаб рашэння праблем, іншую палітыку.


Апартэід

Апартэі́д (на мове афрыкаанс apartheid — паасобнае пражыванне) — найбольш крайняя форма расавай дыскрымінацыі. Палітыка апартэіду праводзілася Нацыянальнай партыяй у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы ў 1948—1994 гг.


Аўтаномія

Аўтано́мія (ад грэч. autos — сам і  nomos — закон) — 1) права самастойнага ажыццяўлення дзяржаўнай улады або кіравання, нададзенае якой-небудзь частцы дзяржавы; 2) самастойнасць якой-небудзь установы.


Аўтаркія

Аўта́ркі́я (ад гр. autarkeia — самадастатковасць) — эканамічны рэжым краіны, які прадугледжвае яе самазабеспячэнне і звядзенне да мінімуму гандлёвага абмену з іншымі краінамі.



Страница:  1  2  (Далее)
  Все