Федэрацыя

Федэра́цыя (ад познелац. foederatio — саюз, аб’яднанне) — форма дзяржаўнага ладу, пры якой у склад дзяржавы ўваходзяць адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні (штаты, землі, кантоны, правінцыі і інш.), што валодаюць прыкметамі дзяржаўнасці. Яны маюць свае канстытуцыі, вышэйшыя заканадаўчыя, выканаўчыя і судовыя органы. Вярхоўная ж заканадаўчая, выканаўчая, судовая ўлада належыць федэральным органам. У федэральным парламенце маецца палата, якая прадстаўляе інтарэсы яе суб’ектаў. Федэральныя органы афіцыйна прадстаўляюць дзяржаву ў знешніх зносінах.

» Слоўнік