Гераічнае

Гераічнае (ад грэч. heros — герой) — катэгорыя эстэтыкі, якая раскрывае каштоўнасны сэнс выбітнога па сваім грамадскім значэнні дзеяння, што патрабуе ад чалавека або калектыву людзей (сацыяльнай групы, класа, народа) вышэйшага напружання, духоўных і фізічных сіл, мужнасці і самаадданасці.

» Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў