Фашы́зм (іт. fascismo, ад fascio — пучок, звязак, аб’яднанне) — ідэалогія, палітычная плынь і дзяржаўны рэжым, накіраваныя на прыгнечанне ўсіх дэмакратычных свабод і прагрэсіўных грамадскіх рухаў. Для яго характэрныя непрыманне гуманізму, крайні нацыяналізм, шавінізм, расізм, апора на гвалт, культ правадыра, татальная ўлада дзяржавы, імкненне да кантролю над асобай, чалавеканенавісніцтва, мілітарызацыя, агрэсія.