Сацыя́л-дэмакра́ты — прадстаўнікі палітычнага руху, які абвясціў сваёй мэтай барацьбу за паляпшэнне жыцця людзей. Сацыял-дэмакратыя падзялілася на два асноўныя кірункі: рэвалюцыйны і рэфармісцкі. Рэвалюцыянеры дабіваліся хутчэйшага ўдасканалення грамадства гвалтоўным шляхам. Рэфармісты выступалі за паступовыя мірныя пераўтварэнні.