Паліты́чная па́ртыя — арганізацыя, якая аб’ядноўвае на добраахвотнай аснове асоб з агульнымі сацыяльна-класавымі, палітыка-эканамічнымі, нацыянальна-культурнымі, рэлігійнымі і іншымі інтарэсамі і ідэаламі, якая ставіць перад сабой мэту заваявання палітычнай улады або ўдзел у ёй. Да правых партый адносяць партыі, якія імкнуцца захаваць існуючае становішча, да левых — тыя, якія выступаюць за неабходнасць перамен, пераўтварэнне грамадскага ладу.