Імперыялі́зм (фр. imperialisme, ад лац. imperium — улада) — дзяржаўная палітыка, заснаваная, як правіла, на ваеннай сіле і накіраваная на заваяванне і эксплуатацыю іншых краін і народаў. Паняцце «імперыялізм» разглядаецца таксама як стадыя капіталізму, галоўнымі асаблівасцямі якой з’яўляюцца панаванне манаполій і абвастрэнне барацьбы паміж дзяржавамі за сферы ўплыву ў свеце.