Ідэало́гія (ад грэч. idea — паняцце, уяўленне і logos — слова) — сістэма палітычных, прававых, маральных, філасофскіх і іншых поглядаў і ідэй, у якіх усведамляюцца і ацэньваюцца адносіны людзей да рэчаіснасці; сістэма поглядаў і ідэй той ці іншай палітычнай плыні ці партыі, у якіх адлюстроўваюцца інтарэсы розных слаёў грамадства.