Дэнацыфіка́цыя — комплекс мерапрыемстваў дзяржаў-пераможцаў (СССР, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя) па ліквідацыі наступстваў нацыянал-сацыялістычнага рэжыму ў Германіі і Аўстрыі пасля Другой сусветнай вайны. Уключала ліквідацыю фашысцкай Нацыянал-сацыялістычнай германскай рабочай партыі, роспуск усіх нацысцкіх устаноў і прыцягненне да адказнасці ваенных злачынцаў.