Байкот

Байко́т (англ. boycott, ад імя англійскага аканома Ч. К. Байкота, у дачыненні да якога ўпершыню ў 1880 г. ірландскія арандатары ўжылі гэтую меру) — 1) адмова адной дзяржавы падтрымліваць адносіны з іншай дзяржавай ці групай дзяржаў; 2) форма палітычнай і эканамічнай барацьбы, якая прадугледжвае поўнае або частковае спыненне адносін з пэўнай асобай, арганізацыяй або прадпрыемствам (напрыклад, адмова ад набыцця прадукцыі канкрэтнага прадпрыемства).

» Слоўнік