Абагульненне па раздзеле II

Абагульненне па раздзеле II

1. Якія гістарычныя этапы можна вылучыць пры вывучэнні першага перыяду гісторыі Навейшага часу? Дайце кароткую характарыстыку кожнага з гэтых этапаў.

2. Пачатак ХХ ст. для Расіі быў часам рэвалюцыйных узрушэнняў. Якія задачы неабходна было рашыць у Расіі? Ці былі яны вырашаны ў ходзе рэвалюцый? У чым асаблівасць расійскіх рэвалюцый? Параўнайце іх з рэвалюцыямі XIX ст. у Еўропе.

3. Якія ўрокі можна вынесці з сусветнага эканамічнага крызісу 1929—1933 гг.? Ці можа гістарычны вопыт дапамагчы ў вырашэнні сучасных эканамічных праблем?

4. Уявіце, што вам трэба падрыхтаваць выставу аб Другой сусветнай вайне. Якую назву вы б ёй далі, якія падзеі адлюстравалі, якія матэрыялы прадставілі?

5. Як захоўваецца памяць аб Вялікай Айчыннай вайне ў вашай сям’і, у вашым населеным пункце, у нашай краіне? Чаму ў некаторых краінах робяцца спробы перагледзець вынікі вайны?

6. Правядзіце параўнальны аналіз эканамічных мадэляў развіцця заходніх краін і СССР. Вызначце іх моцныя і слабыя бакі.

7. Складзіце храналагічную табліцу асноўных падзей нацыянальна-вызваленчай барацьбы краін Азіі і Афрыкі. Які ўплыў на «абуджэнне» народаў Усходу зрабілі падзеі ў Еўропе?

8. Складзіце топ-10 гістарычных асоб міжваеннага перыяду. Растлумачце свой выбар. Якую ролю адыгралі гэтыя людзі ў гісторыі? Што ўплывае на ацэнку дзейнасці гістарычнай асобы?

9. Найбольш заўважнымі плынямі ў мадэрнізме прынята лічыць фавізм, экспрэсіянізм, кубізм, футурызм, дадаізм, сюррэалізм. Як мадэрнізм адлюстраваў змены, што адбываліся ў свеце? Падбярыце прыклады мастацкіх твораў, выкананых у гэтых стылях. Якое ўражанне яны на вас робяць?

10. Напішыце эсэ на адну з тэм: «Рэвалюцыі ў Расіі: непазбежнасць ці трагічная выпадковасць?», «Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі: 100 гадоў пасля», «Урокі Вялікай дэпрэсіі».

11. Прывядзіце прыклады твораў мастацкай літаратуры і ігравога кіно, у якіх адлюстраваны гістарычныя падзеі першай паловы ХХ ст.