*§ 15-1. Няўласна-простая мова, яе сэнсава-стылістычная роля ў тэкстах розных тыпаў і стыляў. Унутранае маўленне персанажаў у творах мастацкай літаратуры і спосабы яго перадачы. Цытаты, правілы іх афармлення

Практыкаванне 9

Аформіце выказванні, выкарыстоўваючы розныя спосабы цытавання.

1. Жыві і цэльнасці шукай, аб шыраце духоўнай дбай (М. Багдановіч). 2. Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая! (П. Панчанка). 3. Праўдзіва ўвесь сцвярджае люд: няма радней, чым родны кут (П. Броўка). 4. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! (Я. Колас).
5.О, Беларусь!.. — Няхай усклікну
   І я — за волатамі ўслед.
   Як пілігрым нясе малітву —
   Так я нясу іх запавет.
                                 Н. Гілевіч.

На аснове прыведзеных цытат выберыце тэму і падрыхтуйце паведамленне. Выкарыстайце адну з цытат у якасці эпіграфа.