*§ 15-1. Няўласна-простая мова, яе сэнсава-стылістычная роля ў тэкстах розных тыпаў і стыляў. Унутранае маўленне персанажаў у творах мастацкай літаратуры і спосабы яго перадачы. Цытаты, правілы іх афармлення

Практыкаванне 4

Дапоўніце тэкст.

Цытата — ... ... з чужога ..., мастацкага, навуковага або публіцыстычнага тэксту. Цытаты выкарыстоўваюцца для ... уласных думак, меркаванняў, сцвярджэнняў. У пісьмовым маўленні цытаты заключаюцца ... . Цытаваны тэкст павінен адпавядаць ... першакрыніцы.
Пры ўключэнні ў тэкст цытата можа суправаджацца словамі аўтара (у такім выпадку знакі прыпынку такія ж, як і пры афармленні канструкцый з ... ...), можа ўводзіцца як ... ... пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў. Пры ўвядзенні цытат могуць выкарыстоўвацца ... канструкцыі.