*§ 15-1. Няўласна-простая мова, яе сэнсава-стылістычная роля ў тэкстах розных тыпаў і стыляў. Унутранае маўленне персанажаў у творах мастацкай літаратуры і спосабы яго перадачы. Цытаты, правілы іх афармлення

Практыкаванне 2

Прачытайце ўрывак з трылогіі Я. Коласа «На ростанях». Вызначце няўласна-простую мову. 

Лабановіч маўчаў і думаў свае думкі. Шмат сплыло часу з тых веснавых дзён, калі ён з Садовічам заходзіў у Панямонь. Не так даўно было ад яго пісьмо...
Мала што змянілася ў Панямоні за гэты час. Чым жа тут жывуць людзі? Аб чым мараць?
Пазіраючы на ледзь прыкметныя палоскі святла, што прабіваліся праз шыбіны аканіц, Лабановіч думаў, як цьмяна і скупа прабіваюцца на свет з зацятага змроку мыслі тутэйшых людзей. У чым жа іх радасць і шчасце? У затхлай цішыні, у нерухомым спакоі... Якія ж патрэбны навальніцы і громы, каб ускалыхнуць гэтую цішыню і збудзіць чалавечыя думкі, пачуцці, імкненні!..