*§ 15-1. Няўласна-простая мова, яе сэнсава-стылістычная роля ў тэкстах розных тыпаў і стыляў. Унутранае маўленне персанажаў у творах мастацкай літаратуры і спосабы яго перадачы. Цытаты, правілы іх афармлення
Няўласна-простая мова
Няўласна-простая мова — форма перадачы чужой мовы, у якой перадаюцца думкі, пачуцці, перажыванні таго, пра каго гавораць: Яшчэ задоўга да спынення поезда пачуцці і думкі Лабановіча мімаволі скіраваліся да гэтай станцыі. Як жа яно будзе? Збяруцца ці не збяруцца хлопцы?.. (Я. Колас). |