*§ 0-15. Чужая мова, спосабы яе перадачы. Сінаніміка сказаў, якія перадаюць чужую мову, яе стылістычныя магчымасці. Сэнсава-стылістычная роля канструкцый з чужой мовай у тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення

Практыкаванне 208

Прачытайце тэкст. Прозвішчы яшчэ якіх беларускіх спартсменаў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса? Запішыце дыялог, дапісваючы словы аўтара і расстаўляючы знакі прыпынку.

Аднойчы беларускі фехтавальшчык, алімпійскі чэмпіён і прызёр, дзесяціразовы чэмпіён свету Аляксандр Раманькоў папрасіў прадаўшчыцу кнігарні даць яму паглядзець Кнігу рэкордаў Гінеса. Але атрымаў адмову
Кнігу трэба распячатваць яна ж упакавана ў плёнку
Там напісана пра мяне
Так я і паверыла
Сапраўды
Добра. Але калі вас там не акажацца вы купіце кнігу
На тым і вырашылі. Упакоўку дарагога выдання распячаталі. І якое ж было здзіўленне прадаўшчыцы, калі са старонкі кнігі на яе глядзеў гэты самы дзіўны пакупнік... (А. Ванковіч).