*§ 0-15. Чужая мова, спосабы яе перадачы. Сінаніміка сказаў, якія перадаюць чужую мову, яе стылістычныя магчымасці. Сэнсава-стылістычная роля канструкцый з чужой мовай у тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення

Практыкаванне 202

Прачытайце тэкст, вызначце яго асноўную думку. Чаму ручнік называюць дарогай у неба? Што вы ведаеце пра сімволіку ўзораў ручніка? У якіх абрадах беларусаў і з якой мэтай выкарыстоўваецца ручнік? Спішыце тэкст, расстаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку, і растлумачце іх пастаноўку.

Дарога ў неба

Неглюбскія ручнікі ўсё роўна што слуцкія паясы. З адной толькі розніцай: апошнія захаваліся фрагментарна*, першыя — ва ўсёй красе наіўнай даўніны.
Еду ў Ветку з надзеяй на знакаміты музей. На шырокай лесвіцы музея мяне сустракае Ларыса Раманава, вядучы навуковы супрацоўніксл, і зазначае
У Неглюбцы гавораць што ручнік — гэта дарога ў неба. Варта толькі паглядзець на арнамент. Знатакі сцвярджаюць што ў ім зашыфравана мова зносін з вышэйшымі сіламі.
На «музейным» аўтамабілі слізгочам па ўезджанай снежнай дарозе ў аграгарадок Неглюбку.
Ручнікі, вытканыя па мясцовых традыцыях, напоўнены арнаментальнымі знакамі самым старажытным з якіх некалькі тысяч гадоў мая спадарожніца Ларыса Раманава дастае з сумкі старажытнае палатно якое вязе «расшыфроўваць» у Неглюбку Як бярвенне было асноўным будаўнічым матэрыялам хаты так і ручнікі з’яўляліся своеасаблівым будаўнічым матэрыялам унутранай прасторы хаты і духоўнай прасторы сям’і.
Сапраўдных майстрых захавальніц вясковага рамяства ў Неглюбцы яшчэ можна адшукаць. Соф’я Астапенка сустракае нас ля варот.
Праходзьце. Кросны яшчэ не ставіла. Але сяду з дня на дзень. Душа просіць шчыра прызнаецца яна.
А ў пакоі погляд адразу гіпнатызуе сапраўднае чырвоны кут з іконай прыбранай ручнікамі. І сярод іх неглюбскі з тысячы адрозніш.
З маці яго ткалі, калі мне гадоў 12 было. Выцвіў трошкі берагу.
Ахвотна нам выкладвае сваё багацце дзецям і ўнукам наткала.
Я ўжо мала чаго памятаю з матчыных слоў якія знакі ды аб чым хавае пад хустку сівыя пасмы гэта ўжо пажылая жанчына Але без абраза і ручнікоў дом для мяне безабаронны атрымліваецца пусты. А ручнік дзетка жывы гэта ж дарога да неба і вяртанне з яго (Паводле В. Дралюк).