*§ 0-15. Чужая мова, спосабы яе перадачы. Сінаніміка сказаў, якія перадаюць чужую мову, яе стылістычныя магчымасці. Сэнсава-стылістычная роля канструкцый з чужой мовай у тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення

Практыкаванне 201

Запішыце ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі народныя выслоўі пра надвор’е, прыроду.

1. Авёс кажа Кінь мяне ў гразь, то будзеш князь. 2. Восень кажа Ураджу а вясна кажа Яшчэ пагляджу. 3. Мароз казаў І ў маі тры дні маю. 4. Піліпаўскі лёд кажа Хоць трашчу, але не пушчу. 5. Юрый сказаў Жыта ўраджу а Мікола Пачакай, пагляджу.