*§ 13-1. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля бяззлучнікавых складаных сказаў у тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення

Практыкаванне 5

Выканайце тэставыя заданні.

1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы:
1) Вогнішча наша дыміла, сіпелі дровы, часам да вогнішча падбягалі салдаты (І. Чыгрынаў).
2) Дзень вяселля назначылі, ды вяселля не бачылі (Я. Колас).
3) Сyмye cэpцa — cyмye гapмoнь, плaчa гapмoнь — плaчa i cэpцa (М. Лынькоў).
4) Загарэлыя бронзавыя хлапчукі і дзяўчынкі плюхаюцца ў зеленаватай вадзе, пырскаюцца, пускаюць па вадзе караблікі з сасновай кары, будуюць на беразе крэпасці і гавані з вільготнага пяску (В. Вольскі).
5) Сёння ўпершыню ўбачыў: пасівеў Сцяпанаў клён (Я. Сіпакоў).
2. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы з трыма граматычнымі часткамі:
1) Над зямлёй плыла цёплая ноч, бясшумна ляталі ў паветры чорныя кажаны, на балоце, ля Цітавай копанкі, завялі сваю шматгалосую песню жабы (І. Навуменка).
2) Барвовела неба на ўсходзе, расступаўся змрок, агаляючы абпалены і ўзрыты варонкамі высокі прырэчны бераг (М. Лупсякоў).
3) Коні з храпам задзіралі галовы, у чыстым паветры далёка разносіліся выкрыкі хлопцаў, стралялі з-пад капытоў камякі снегу (А. Кажадуб).
4) Лес гудзе, дрыжаць галіны, стогне бор хваёвы, злосна выюць верхавіны, гнуцца іх галовы (Я. Колас).
5) Сядзець было мулка і нязручна: млелі выцягнутыя ногі, балела паясніца (Я. Сіпакоў).
3. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх выражаюцца ўмоўна-выніковыя адносіны:
1) Аўтобус страсяне — абарвуцца думкі.
2) У грудзях зашчымела ад нядобрага прадчування: з Васілём нешта здарылася! (І. Мележ).
3) Лес сякуць — трэскі ляцяць (Прыказка).
4) Адзін за другім чуліся званкі ў дзверы, прыходзілі новыя госці, Вера прымала віншаванні, падарункі, ставіла кветкі ў вазы (Л. Арабей).
5) Вецер загуляе — хвойнік, лозы гнуцца (Я. Колас).
4. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, паміж граматычнымі часткамі якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку:
1) Алe кaciць yжo нeльгa — выcoкa пaднялocя coнцa, paca выcaxлa (В. Гардзей).
2) Пад нагамі цвіў верас, сям-там чырванела марошка (А. Камароўскі).
3) Дзядзька Ігнат казаў праўду: ноччу быў дождж (М. Стральцоў).
4) З правага боку раскінулася балоцістая роўнядзь, злева — пясчаны бераг Нарачы (В. Вольскі).
5) Апейка адчуў — цішыня зрабілася насцярожанаю (І. Мележ).
5. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць наступнаму сказу:
Пaўнoчныя i пaўнoчнa-ўcxoднiя бepaгi Нapaчы ўзвышaныя, пaўднёвыя i зaxoднiя — нiзкiя (В. Вольскі).
1) Сказ складаецца з дзвюх граматычных частак.
2) Паміж часткамі сказа выражаюцца супастаўляльныя сэнсавыя адносіны.
3) Паміж часткамі сказа выражаюцца адносіны адначасовасці.
4) Схема сказа: [      ] , [      ].
5) Схема сказа: [      ] — [      ].