Печатать книгуПечатать книгу

*§ 13-1. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля бяззлучнікавых складаных сказаў у тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 11 клас
Книга: *§ 13-1. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля бяззлучнікавых складаных сказаў у тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення
Напечатано:: Гость
Дата: Понедельник, 13 Май 2024, 15:37

Практыкаванне 1

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Назавіце моўныя сродкі, уласцівыя гэтаму стылю.

У бяззлучнікавых складаных сказах сэнсавыя ўзаемаадносіны і лагічныя сувязі паміж граматычнымі часткамі выяўляюцца на аснове інтанацыі і зместу аб’яднаных частак. Гэтыя сказы звычайна адрозніваюцца лёгкасцюф, непасрэднасцю, натуральнасцю, што абумоўлівае іх пашырэнне ў мастацкім маўленні для перадачы дынамізму і жывасці гутарковага стылю.
Бяззлучнікавыя складаныя сказы адрозніваюцца ад злучнікавых таксама павышэннем інтанацыі ў канцы першай часткі і паніжэннем — у пачатку наступнай. Параўнайце:

Першы дзень зімы. Святлее зямля — святлее душа чалавека (І. Шамякін).
Недарма ж гавораць: ціхая вада грэблі рве (І. Шамякін).
Сціх вецер — зніклі з вачэй вароны (І. Пташнікаў).
Стаім у малым горадзе: спынен рух (М. Лужанін).

Першы дзень зімы. Святлее зямля, і святлее душа чалавека.
Недарма ж гавораць, што ціхая вада грэблі рве.
Сціх вецер, і зніклі з вачэй вароны.
Стаім у малым горадзе, бо спынен рух.

Дзякуючы сцісласці і лаканічнай выразнасці бяззлучнікавыя складаныя сказы часта сустракаюцца ў вуснай народнай творчасці. Форму гэтых сказаў маюць прыказкі, прымаўкі і афарызмы: Любіш катацца — любі і саначкі вазіць; Рана не ўстанеш — многа не зробіш; Млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе (Прыказкі).

Чым абумоўлена пашырэнне бяззлучнікавых складаных сказаў у мове мастацкай літаратуры, вуснай народнай творчасці?
Прачытайце прыведзеныя ў тэксце прыклады з твораў мастацкай літаратуры ў адпаведнасці з правіламі інтанавання бяззлучнікавых складаных сказаў.
Успомніце і запішыце 3-4 прыказкі, якія маюць форму бяззлучнікавых складаных сказаў.

Практыкаванне 2

Прачытайце афарызмы з паэтычных твораў Пімена Панчанкі.

1. Суіснуе любоў з нянавісцю, мяжуе гора з добрай радасцю. 2. Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны... 3. Такі наш век: не падай у знямозе! 4. Мы ўсе бываем часамі грэшнымі, мы ўсе бываем часамі смешнымі. 5. У кожнага мара свая залатая, якую мы песцім, гадуем і любім. 6. Хвала і слава могуць разлучыць, а гора і бяда заўсёды зблізяцьс. 7. Ёсць закон галоўны свету: лепш рабі, мацней любі. 8. Толькі б захаваць усё найлепшае, толькі б пахаваць усё найгоршае. 9. Якой бы краіна малой ні была б — прасторы яе бясконцыя.

Вызначце афарызмы, якія маюць форму бяззлучнікавых складаных сказаў. Запішыце іх па памяці.
Складзіце невялікі тэкст-разважанне на тэму аднаго з афарызмаў, вырыстоўваючы бяззлучнікавыя складаныя сказы. Запішыце.

Практыкаванне 3

Прачытайце ўзор сінтаксічнага разбору бяззлучнікавага складанага сказа, устаўляючы прапушчаную лінгвістычную інфармацыю.

Бяззлучнікавы складаны сказ; складаецца з дзвюх граматычных частак: першая частка — народ жа верыў; другая частка — ... .
Паміж часткамі выражаюцца ... сэнсавыя адносіны.
Паміж часткамі ставіцца двукроп’е, таму што...
Народ жа верыў — першая частка пабудавана па схеме простага, двухсастаўнага, неразвітага, поўнага, няўскладненага сказа. (Ш т о?) народ — дзейнік, выражаны назоўнікам ... роду, ... ліку, ... склону; народ (ш т о  р а б і ў?) верыў — просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам у форме ... ладу, ... часу, ... ліку, ... роду.
... — другая частка пабудавана па схеме ... сказа...

Прааналізуйце логіку сінтаксічнага разбору бяззлучнікавага складанага сказа. Складзіце алгарытм разбору.

Практыкаванне 4

Прачытайце тэкст. Раскрыццю якой думкі ён падпарадкаваны?

Інклюзіўная экасцежка

Экасцежкай называюць спецыяльна абсталяваны прагулачна-пазнавальны маршрут, які дазваляе атрымаць уяўленне пра наваколле адносна невялікай тэрыторыі. Таму экасцежкі досыць кароткія і пралягаюць праз самыя маляўнічыя і цікавыя мясціны заказніка ці парку.
Першая інклюзіўная экасцежка ў Беларусі знаходзіцца ў Валожынскім раёне, на ўскрайку Налібоцкай пушчы. Ацаніць прыродныя багацці старажытнага лесу, зазірнуць у люстэрка хуткаплыннай Іслачы тут могуць і інваліды, і людзі сталага ўзросту, не хвалюючыся за бяспеку.
Адметнасць экасцежкі на маршруце «Белакорац» у стэндах картах і макетах што яго суправаджаюць. Атрымаць уяўленне пра (у/ў)нікальнасцьл Налібоцкай пушчы можна з дапамогай далоняў інфармацыя падаецца яснай мовай і дубліруецца шрыфтам Брайля. Па тактыльных картах (не)відушчыя могуць зразумець напрамак рух(а/у) макеты з дрэва дазваляюць на(о/во)бмацак даведацца пра жывёльны і раслі(н/нн)ы свет гэтых мясцін. Ёсць у «Белакорцы» і сэнсарная сцежка па ёй прапануецца прайсціся басанож з мэтай «а(д/ч)чуць лес». Но(у/ў)-ха(у/ў) беларускай інклюзіўнай экасцежкі пакры(ц/цц)ё з экалагічна(?)чыстай гранітнай крошкі яно не дазваляе каляскам загрузнуць нават у (не)пагоду (Паводле Г. Курак).

Карыстаючыся прыведзенай у тэксце інфармацыяй, растлумачце, што такое інклюзіўная экасцежка.
Спішыце апошні абзац тэксту, раскрываючы дужкі і ставячы знакі прыпынку.
Зрабіце пісьмовы сінтаксічны разбор двух бяззлучнікавых складаных сказаў (на выбар).
Вусна перакажыце тэкст, ужываючы бяззлучнікавыя складаныя сказы.

Практыкаванне 5

Выканайце тэставыя заданні.

1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы:
1) Вогнішча наша дыміла, сіпелі дровы, часам да вогнішча падбягалі салдаты (І. Чыгрынаў).
2) Дзень вяселля назначылі, ды вяселля не бачылі (Я. Колас).
3) Сyмye cэpцa — cyмye гapмoнь, плaчa гapмoнь — плaчa i cэpцa (М. Лынькоў).
4) Загарэлыя бронзавыя хлапчукі і дзяўчынкі плюхаюцца ў зеленаватай вадзе, пырскаюцца, пускаюць па вадзе караблікі з сасновай кары, будуюць на беразе крэпасці і гавані з вільготнага пяску (В. Вольскі).
5) Сёння ўпершыню ўбачыў: пасівеў Сцяпанаў клён (Я. Сіпакоў).
2. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы з трыма граматычнымі часткамі:
1) Над зямлёй плыла цёплая ноч, бясшумна ляталі ў паветры чорныя кажаны, на балоце, ля Цітавай копанкі, завялі сваю шматгалосую песню жабы (І. Навуменка).
2) Барвовела неба на ўсходзе, расступаўся змрок, агаляючы абпалены і ўзрыты варонкамі высокі прырэчны бераг (М. Лупсякоў).
3) Коні з храпам задзіралі галовы, у чыстым паветры далёка разносіліся выкрыкі хлопцаў, стралялі з-пад капытоў камякі снегу (А. Кажадуб).
4) Лес гудзе, дрыжаць галіны, стогне бор хваёвы, злосна выюць верхавіны, гнуцца іх галовы (Я. Колас).
5) Сядзець было мулка і нязручна: млелі выцягнутыя ногі, балела паясніца (Я. Сіпакоў).
3. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх выражаюцца ўмоўна-выніковыя адносіны:
1) Аўтобус страсяне — абарвуцца думкі.
2) У грудзях зашчымела ад нядобрага прадчування: з Васілём нешта здарылася! (І. Мележ).
3) Лес сякуць — трэскі ляцяць (Прыказка).
4) Адзін за другім чуліся званкі ў дзверы, прыходзілі новыя госці, Вера прымала віншаванні, падарункі, ставіла кветкі ў вазы (Л. Арабей).
5) Вецер загуляе — хвойнік, лозы гнуцца (Я. Колас).
4. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, паміж граматычнымі часткамі якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку:
1) Алe кaciць yжo нeльгa — выcoкa пaднялocя coнцa, paca выcaxлa (В. Гардзей).
2) Пад нагамі цвіў верас, сям-там чырванела марошка (А. Камароўскі).
3) Дзядзька Ігнат казаў праўду: ноччу быў дождж (М. Стральцоў).
4) З правага боку раскінулася балоцістая роўнядзь, злева — пясчаны бераг Нарачы (В. Вольскі).
5) Апейка адчуў — цішыня зрабілася насцярожанаю (І. Мележ).
5. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць наступнаму сказу:
Пaўнoчныя i пaўнoчнa-ўcxoднiя бepaгi Нapaчы ўзвышaныя, пaўднёвыя i зaxoднiя — нiзкiя (В. Вольскі).
1) Сказ складаецца з дзвюх граматычных частак.
2) Паміж часткамі сказа выражаюцца супастаўляльныя сэнсавыя адносіны.
3) Паміж часткамі сказа выражаюцца адносіны адначасовасці.
4) Схема сказа: [      ] , [      ].
5) Схема сказа: [      ] — [      ].