*§ 13-1. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля бяззлучнікавых складаных сказаў у тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення

Практыкаванне 2

Прачытайце афарызмы з паэтычных твораў Пімена Панчанкі.

1. Суіснуе любоў з нянавісцю, мяжуе гора з добрай радасцю. 2. Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны... 3. Такі наш век: не падай у знямозе! 4. Мы ўсе бываем часамі грэшнымі, мы ўсе бываем часамі смешнымі. 5. У кожнага мара свая залатая, якую мы песцім, гадуем і любім. 6. Хвала і слава могуць разлучыць, а гора і бяда заўсёды зблізяцьс. 7. Ёсць закон галоўны свету: лепш рабі, мацней любі. 8. Толькі б захаваць усё найлепшае, толькі б пахаваць усё найгоршае. 9. Якой бы краіна малой ні была б — прасторы яе бясконцыя.

Вызначце афарызмы, якія маюць форму бяззлучнікавых складаных сказаў. Запішыце іх па памяці.
Складзіце невялікі тэкст-разважанне на тэму аднаго з афарызмаў, вырыстоўваючы бяззлучнікавыя складаныя сказы. Запішыце.