§ 50.2. Злучэнні марганцу ў розных ступенях акіслення

Пытанні, заданні, задачы

1. Якія ступені акіслення найбольш характэрныя для атамаў марганцу? Прывядзіце электронна-графічныя схемы атама марганцу ў гэтых ступенях акіслення.

2. Вызначце ступені акіслення марганцу ў наступных аксідах: MnO, Mn2О3, MnО2, Mn3О4, Мn2O7.

3. Прывядзіце ўраўненні хімічных рэакцый, якія працякаюць пры награванні аксіду марганцу(IV) з канцэнтраванай салянай кіслатой і пры яго сплаўленні з сумессю гідраксіду і нітрату натрыю. Якія ўласцівасці праяўляе MnO2 у гэтых рэакцыях?

4. Скончыце ўраўненні рэакцый:

KMnO4 + H2O2 + H2SO4 → …;

MnO2 + NaNO3 + NaOH not stretchy rightwards arrow with сплаўленне on top ;

5. Марганцоўку (KMnO4) у лабараторыі выкарыстоўваюць для атрымання кіслароду. Прапануйце спосаб перапрацоўкі рэчываў, якія засталіся пасля рэакцыі, зноў у перманганат калію.

6. Па якіх знешніх прыкметах можна вызначыць, у якім асяроддзі працякала рэакцыя аднаўлення KMnO4?

7. Укажыце падабенства і адрозненне ў будове атамаў VIIA- і VIIB-груп на прыкладзе марганцу і хлору.

8. Найбольш чысты металічны марганец атрымліваюць метадам электролізу. Папярэдне руду, якая ўтрымлівае піралюзіт, аднаўляюць да злучэнняў марганцу са ступенню акіслення +2, а потым раствараюць у сумесі сернай кіслаты з сульфатам амонію. Атрыманы раствор MnSО4 падвяргаюць электролізу. Знятыя з катодаў асадкі металу пераплаўляюць у зліткі. Прывядзіце ўраўненні магчымых для гэтага тэхналагічнага працэсу хімічных рэакцый.

9. Чаму роўная маса калійнай салетры, што выдаткоўваецца на атрыманне манганату калію з тэхнічнага аксіду марганцу(IV) масай 4,35 кг, які змяшчае 12 % прымесей? Выхад прадукту лічыць 100 %.

10. Вылічыце малярную канцэнтрацыю сульфату жалеза(II), калі на поўнае акісленне 25 см3 яго падкісленага раствору пайшло 20 см3 раствору перманганату калію, у якім малярная канцэнтрацыя KMnO4 склала 0,125 моль/дм3. Шчыльнасці раствораў прыняць роўнымі 1 г/см3.