§ 50.2. Злучэнні марганцу ў розных ступенях акіслення
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Хімія. 11 клас |
Книга: | § 50.2. Злучэнні марганцу ў розных ступенях акіслення |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Среда, 12 Март 2025, 11:59 |
Марганец размешчаны ў VIIВ-групе. Электронная канфігурацыя валентнасці слоя атамаў 3d54s2. Гэтым тлумачыцца праяўленне марганцам у злучэннях ступеней акіслення +2, +3, +4, +5, +6, +7, прычым найбольш характэрныя +2, +4, +7.
Прыклады злучэнняў марганцу ў розных ступенях акіслення прыведзены ў табліцы 31.1.
Табліца 31.1. Уласцівасці злучэнняў марганцу ў розных ступенях акіслення
Ступень акіслення | 0 | +2 | +4 | +6 | +7 |
Формула злучэння | Mn | MnCl2 | MnO2 | K2MnO4 | KMnO4 |
Назва злучэння | Марганец | Хларыд марганцу(II) | Аксід марганцу(IV) | Манганат калію | Перманганат калію |
Афарбоўка | Серабрысты метал | Ружовая | Чорна-карычневая | Зялёная | Фіялетавая |
Асяроддзе, у якім устойлівая ступень акіслення | Кіслая, нейтральная | Нейтральная | Шчолачная | Кіслая, нейтральная | |
Уласцівасці | Узмацняюцца акісляльныя ўласцівасці![]() |
Са злучэнняў, якія ўтрымліваюць марганец, у прыродзе найбольш часта сустракаецца мінерал піралюзіт (MnO2). Прамысловае значэнне таксама маюць мінералы гаўсманіт (Mn3O4) і браўніт (Mn2O3). У самародным выглядзе марганец не сустракаецца.
Марганец — серабрыста-белы цвёрды крохкі метал. Яго шчыльнасць роўная 7,44 г/см3, тэмпература плаўлення — 1244 °С.
Марганец атрымліваюць або электролізам раствору MnSО4, або аднаўленнем з яго аксідаў крэмніем у электрычных печах.
Наяўнасць на знешнім слоі атамаў марганцу двух s-электронаў вызначае металічныя ўласцівасці яго як простага рэчыва.
Актыўнасць металічнага марганцу даволі высокая. На паветры ён пакрываецца тонкай аксіднай плёнкай, якая абараняе яго ад далейшага акіслення нават пры награванні. Але ў выглядзе парашку марганец хутка акісляецца кіслародам паветра. Пры гэтым утвараюцца аксіды рознага саставу (Mn3O4, Mn2O3, MnO2) у залежнасці ад тэмпературы апрацоўкі.
У радзе актыўнасці металаў марганец знаходзіцца паміж алюмініем і цынкам, таму ён добра раствараецца ў кіслотах. Пры гэтым утвараюцца злучэнні марганцу ў ступені акіслення +2:
Mn + 2HCl = MnCl2 + H2↑.
У найбольш распаўсюджаным прыродным злучэнні — мінерале піралюзіт MnO2 — марганец знаходзіцца ў ступені акіслення +4. У гэтай ступені акіслення ён праяўляе як акісляльныя, так і аднаўленчыя ўласцівасці. Пры гэтым MnO2 — даволі моцны акісляльнік:
MnO2 + 2KBr + 2H2SO4 = MnSO4 + Br2 + K2SO4 + 2H2O.
Аднаўленчыя ўласцівасці MnO2 праяўляюцца ў шчолачным асяроддзі або ў шчолачных расплавах солей у прысутнасці акісляльнікаў (KNO3, KClO3):
MnO2 + KNO3 + K2СО3 K2MnO4 + KNO2 + СO2.
Манганат таксама можа быць атрыманы добра вядомым вам спосабам — раскладаннем перманганату калію (трывіяльная назва — марганцоўка) пры награванні вышэй за 200 °С:
2KMnO4 K2MnO4 + MnO2 + O2.
Марганец у ступені акіслення +7 утварае аксід марганцу(VII) — Mn2O7, марганцавую кіслату НMnO4 і яе солі — перманганаты, напрыклад KMnO4.
Аксід марганцу(VII) вельмі няўстойлівы і раскладаецца з выбухам, таму ў лабараторнай практыцы не выкарыстоўваецца. Ён з’яўляецца моцным акісляльнікам. У выпадку кантакту з ім запальваюцца папера і спірты.
У водных растворах перманганаты — моцныя акісляльнікі. Прадукты аднаўлення залежаць ад рН асяроддзя, у якім працякае рэакцыя.
Звернемся да хімічнага эксперыменту і прасочым, як уплывае рН асяроддзе на аднаўленне перманганату калію.
Прыгатуем разбаўлены раствор перманганату калію, які павінен мець слабую фіялетавую афарбоўку.
У тры прабіркі ўнясем па 3–4 кроплі гэтага раствору. У першую прабірку дабавім 2–3 кроплі вады, у другую — столькі ж раствору сернай кіслаты, у трэцюю — 3–4 кроплі раствору гідраксіду натрыю (з масавай доляй 30 %). Ва ўсе тры прабіркі дададзім па некалькі крышталікаў сульфіту натрыю (або нітрыту натрыю) і змяшаем. На малюнку 118.2 паказана, як выглядаюць прабіркі пасля заканчэння рэакцыі.

Вынікі назіранняў занясем у табліцу 31.2.
Табліца 31.2. Вынікі ўзаемадзеяння раствору KMnO4 з Na2SO3
Асяроддзе раствору | H2O, рН = 7 | H2SO4, pH < 7 | KOH, рН > 7 |
Афарбоўка раствору | Бясколерны раствор, буры асадак | Слаба ружовы, амаль бясколерны | Зялёны |
Прадукт | MnO2 | MnSO4 | Na2MnO4 |
Вынікі назірання дазваляюць выказаць здагадку аб працяканні хімічных рэакцый, якія можна апісаць наступнымі ўраўненнямі:
• у шчолачным асяроддзі:
;
• у нейтральным асяроддзі:
;
• у кіслым асяроддзі:
.
Такім чынам, у кіслым асяроддзі перманганат-іон праяўляе найбольш высокую акісляльную здольнасць.

Аніён пры дадаванні шчолачы да яго раствору ператвараецца ў зялёны аніён
. Пры падкісленні атрыманага раствору зноў з’яўляецца малінавая афарбоўка раствору, такім чынам, зноў утвараецца іон
. За гэтую здольнасць аніёны
называюць «хімічным хамелеонам»:
+ 4ОН– =
+ 2H2O + О2;
+ 4Н+ =
+ MnO2 + 2H2O.
Марганец — d-элемент з электроннай канфігурацыяй валентнасці слоя атамаў 3d54s2. У злучэннях праяўляе найбольш характэрныя ступені акіслення: +2, +4, +7.
У радзе актыўнасці металаў марганец знаходзіцца паміж алюмініем і цынкам, добра раствараецца ў кіслотах.
У ступені акіслення +7 марганец утварае перманганаты, якія з’яўляюцца моцнымі акісляльнікамі.
У кіслым асяроддзі Mn(VII) аднаўляецца да Mn(II), у шчолачным асяроддзі — да Mn(VI), у нейтральным — да Mn(IV).
З павелічэннем ступені акіслення ў радзе аксідаў і гідраксідаў марганцу кіслотныя ўласцівасці нарастаюць.
Пытанні, заданні, задачы
1. Якія ступені акіслення найбольш характэрныя для атамаў марганцу? Прывядзіце электронна-графічныя схемы атама марганцу ў гэтых ступенях акіслення.
2. Вызначце ступені акіслення марганцу ў наступных аксідах: MnO, Mn2О3, MnО2, Mn3О4, Мn2O7.
3. Прывядзіце ўраўненні хімічных рэакцый, якія працякаюць пры награванні аксіду марганцу(IV) з канцэнтраванай салянай кіслатой і пры яго сплаўленні з сумессю гідраксіду і нітрату натрыю. Якія ўласцівасці праяўляе MnO2 у гэтых рэакцыях?
4. Скончыце ўраўненні рэакцый:
KMnO4 + H2O2 + H2SO4 → …;
MnO2 + NaNO3 + NaOH …;
5. Марганцоўку (KMnO4) у лабараторыі выкарыстоўваюць для атрымання кіслароду. Прапануйце спосаб перапрацоўкі рэчываў, якія засталіся пасля рэакцыі, зноў у перманганат калію.
6. Па якіх знешніх прыкметах можна вызначыць, у якім асяроддзі працякала рэакцыя аднаўлення KMnO4?
7. Укажыце падабенства і адрозненне ў будове атамаў VIIA- і VIIB-груп на прыкладзе марганцу і хлору.
8. Найбольш чысты металічны марганец атрымліваюць метадам электролізу. Папярэдне руду, якая ўтрымлівае піралюзіт, аднаўляюць да злучэнняў марганцу са ступенню акіслення +2, а потым раствараюць у сумесі сернай кіслаты з сульфатам амонію. Атрыманы раствор MnSО4 падвяргаюць электролізу. Знятыя з катодаў асадкі металу пераплаўляюць у зліткі. Прывядзіце ўраўненні магчымых для гэтага тэхналагічнага працэсу хімічных рэакцый.
9. Чаму роўная маса калійнай салетры, што выдаткоўваецца на атрыманне манганату калію з тэхнічнага аксіду марганцу(IV) масай 4,35 кг, які змяшчае 12 % прымесей? Выхад прадукту лічыць 100 %.
10. Вылічыце малярную канцэнтрацыю сульфату жалеза(II), калі на поўнае акісленне 25 см3 яго падкісленага раствору пайшло 20 см3 раствору перманганату калію, у якім малярная канцэнтрацыя KMnO4 склала 0,125 моль/дм3. Шчыльнасці раствораў прыняць роўнымі 1 г/см3.
Самакантроль
1. Марганец у прамысловасці атрымліваюць:
- а) электролізам раствору MnSО4;
- б) аднаўленнем з яго аксідаў крэмніем у электрычных печах;
- в) аднаўленнем вугалем у доменных печах;
- г) электролізам расплаваў солей.
2. Пры ўзаемадзеянні з кіслародам паветра марганец утварае аксіды:
- а) Mn3O4;
- б) Mn2O3;
- в) MnO2;
- г) Mn2O7.
3. У моцнашчолачным асяроддзі Mn(II) утварае, як правіла, злучэнні:
- a)
;
- б)
;
- в)
;
- г)
.
4. Найбольш моцнымі акісляльнымі ўласцівасцямі валодае злучэнне:
- а) MnO;
- б) MnO2;
- в) MnSO4;
- г) KMnO4.
5. Марганец з’яўляецца акісляльнікам у рэакцыях:
- a) 2KMnO4
K2MnO4 + MnO2 + O2;
- б) 2K2MnO4 + С2Н5ОН + H2O = 2MnO2 + СН3СООН + 4KОН;
- в) 3MnSO4 + 2KClO3 + 12KОН
3K2MnO4 + 2KСl + 3K2SO4 + 6H2O;
- г) K2MnO4 + 2K2SO3 + 2H2SО4 = MnSО4 + 3K2SO4 + 2H2O.