§ 50. Найважнейшыя злучэнні жалеза

Аксід і гідраксід жалеза(II) валодаюць асноўнымі ўласцівасцямі, праяўляюць пераважна аднаўленчую здольнасць.

Аксід і гідраксід жалеза(III) валодаюць слаба выражанымі амфатэрнымі ўласцівасцямі, праяўляюць пераважна акісляльную здольнасць.

Іоны Fe2+ і Fe3+ пад дзеяннем шчолачы ўтвараюць афарбаваныя асадкі: Fe(ОН)2 — белы з шаравата-зялёным адценнем і Fe(ОН)3 — буры.