§ 50. Найважнейшыя злучэнні жалеза

Якасныя рэакцыі на іоны жалеза(II) і жалеза(III)

Солі жалеза можна адрозніць па афарбоўцы. У адрозненне ад злучэнняў жалеза(II) у злучэнняў жалеза(III) цёмна-бурая афарбоўка (мал. 118, д, е), якую надаюць прымесі асноўных солей. У адсутнасці гэтых прымесей падкісленыя растворы солей жалеза(III) маюць саламяна-жоўты колер.

У якасці рэагентаў на іоны Fe2+ і Fe3+ прасцей за ўсё выкарыстоўваць раствор шчолачы. Пры наяўнасці іонаў Fe2+ ўтворыцца белы асадак з шэра-зялёным адценнем (мал. 118, а). Пры наяўнасці ў растворы іонаў Fe3+ выпадзе буры асадак (мал. 118, б):

Fe2+ + 2ОН = Fe(ОН)2↓;
Fe3+ + 3ОН = Fe(ОН)3↓.

img

Для іонаў Fe3+ найбольш адчувальным рэагентам з’яўляюцца раданід-іоны CNS. ўтвараецца рэчыва крывава-чырвонага колеру:

Fe3+ + 3NCS = Fe(NCS)3 (Дадатак 3).

Гэтым рэагентам (напрыклад, у выглядзе солі KNCS) можна выявіць нават сляды злучэнняў жалеза(III) у вадаправоднай вадзе.