§ 50. Найважнейшыя злучэнні жалеза

Солі жалеза(II, III)

Солі жалеза(II) бясколерныя, але з-за прымесей солей жалеза(III) афарбаваны ў зялёны колер. Пры захоўванні яны набываюць рыжаватае адценне з прычыны частковага акіслення атамаў жалеза кіслародам паветра да ступені акіслення +3. Такім чынам, солі жалеза(II) валодаюць аднаўленчымі ўласцівасцямі. Напрыклад:

4FeCl2 + O2 + 2H2O = 4FeOHCl2.

img

Рэакцыю аднаўлення іонаў серабра жалезам(II) у растворы выкарыстоўвалі ў першых фатаграфічных працэсах для праяўкі здымкаў:

AgNO3 + FeCl2 + HCl = Ag↓ + FeCl3 + HNO3.

Злучэнні жалеза ў ступені акіслення +3 здольныя праяўляць акісляльныя ўласцівасці за кошт аднаўлення Fe(III) да Fe(II), напрыклад, пры ўзаемадзеянні ў растворах з меддзю:

2FeCl3 + Сu = 2FeCl2 + СuСl2.