§ 49. Жалеза і яго злучэнні

Пытанні, заданні, задачы

1. Складзіце формулу электроннай канфігурацыі і электронна-графічную схему жалеза. Пакажыце лік няспараных электронаў у асноўным стане атама жалеза.

2. Кансервавыя бляшанкі часта пакрываюць волавам. Гэты працэс называюць луджэннем. Пры з’яўленні драпін на волаве карозія бляшанкі працякае хутчэй, чым ацынкаванага жалеза. Як гэта можна растлумачыць, карыстаючыся становішчам металаў у радзе актыўнасці?

3. Якія заклёпкі — медныя або алюмініевыя — лепш выкарыстоўваць для змацоўвання дзвюх жалезных дэталей?

4. Чаму нельга рыхтаваць раствор меднага купарвасу ў жалезным вядры?

5. Тры жалезныя пласцінкі цалкам апусцілі ў разбаўленыя растворы гідраксіду калію, хларыду калію, воцатнай кіслаты, а чацвёртую — у дыстыляваную ваду. Апішыце, што будзе назіраць эксперыментатар праз суткі.

6. Вызначце масу сярэдняй солі, якая ўтварылася пры ўзаемадзеянні жалеза масай 11,2 г з дастатковай колькасцю разбаўленай сернай кіслаты.

7. Складзіце ўраўненні рэакцый аксідаў жалеза FeО, Fe2О3 і Fe3О4 з вадародам, разбаўленымі сернай і салянай кіслотамі.

8. Пакажыце кірунак зрушвання раўнавагі ў сістэме

Fe subscript 3 straight O subscript 4 left parenthesis цв right parenthesis end subscript plus 4 CO subscript left parenthesis straight г right parenthesis end subscript rightwards arrow over leftwards arrow 3 Fe subscript left parenthesis цв right parenthesis end subscript plus 4 CO subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript not stretchy upwards arrow – 43 comma 7 space кДж:

  • а) пры павышэнні ціску;
  • б) павышэнні тэмпературы;
  • в) павелічэнні канцэнтрацыі чаднага газу.

9. Жалезную пласцінку масай 10 г вытрымалі ў растворы меднага купарвасу, што ўтрымліваў cульфат медзі(II) масай 2,4 г. Вызначце масу пласцінкі пасля заканчэння рэакцыі.

10. З кожнай тоны жалезнай руды, у якой масавая доля Fe3O4 роўная 82 %, атрыманы чыгун масай 575 кг з масавай доляй жалеза 95,5 %. Вызначце выхад жалеза.