§ 49. Жалеза і яго злучэнні

Жалеза адносіцца да d-элементаў. Найбольш устойлівыя ступені акіслення атамаў жалеза +2 і +3.

Жалеза рэагуе з неметаламі, вадзяной парай, кіслотамі і солямі.

Вырабы з жалеза і яго сплаваў падвяргаюцца карозіі — разбурэнню ў выніку ўзаемадзеяння з рэчывамі з навакольнага асяроддзя. Яе можна запаволіць нанясеннем пакрыццяў, прывядзеннем у кантакт з больш актыўным металам, легіраваннем металу або змяненнем саставу і ўласцівасцей каразійнага асяроддзя.