§ 49. Жалеза і яго злучэнні

Карозія жалеза

Вырабы з жалеза ў тэхніцы, побыце падвяргаюцца карозіі. Карозія — разбурэнне металу ў выніку ўзаемадзеяння з рэчывамі з навакольнага асяроддзя.

Прычыны карозіі. Умоўна працэс карозіі жалеза ў вільготнай атмасферы можна выразіць ураўненнем:

4 Fe plus 3 straight О subscript 2 plus 6 straight Н subscript 2 straight О equals 4 Fe left parenthesis OH right parenthesis subscript 3.

Гідраксід жалеза(III) Fe(OH)3, які ўтвараецца, падвяргаецца частковай дэгідратацыі — выдаленню вады — і таму састаў іржы выражаюць формулай Fe2O3 · xH2O.

Пры высокіх тэмпературах можа адбывацца акісленне сухім кіслародам з утварэннем Fe3O4:

3 Fe plus 2 straight О subscript 2 equals with t on top Fe subscript 3 straight О subscript 4.

У навакольным асяроддзі ў прысутнасці іншых акісляльнікаў, напрыклад кіслот і кіслотных аксідаў, утвараюцца солі жалеза.

Ва ўсіх гэтых працэсах жалеза акісляецца і разбураецца, кампаненты навакольнага асяроддзя аднаўляюцца. Прадукты акіслення жалеза ўтвараюцца ў выглядзе рыхлых слаёў, якія не засцерагаюць метал ад далейшай карозіі (§ 20, мал. 47, б).

Скорасць карозіі, як і ў выпадку іншых акісляльна-аднаўленчых працэсаў, залежыць ад хімічнай прыроды і плошчы судакранання рэагентаў, іх канцэнтрацыі, тэмпературы. Карозію паскараюць растворы солей і кіслот (мал. 113). Карозію запавольваюць, паліруючы паверхню металу, захоўваючы метал у сухім паветры. Карозія жалеза запавольваецца ў растворы шчолачаў або пры кантакце з больш актыўным, чым жалеза, металам (мал. 114).

img
Мал. 113. Карозія жалеза ў асяроддзях рознага саставу
img
Мал. 114. Карозія жалеза пры кантакце: а — з цынкам, б — меддзю

З курсу хіміі 9-га класа вам вядома, што скорасць карозіі павялічваецца пры кантакце жалеза з менш актыўным металам (мал. 114).

Веданне фактараў, якія ўплываюць на скорасць карозіі, дазволіла прапанаваць шэраг спосабаў аховы ад карозіі.

1. Ахоўныя пакрыцці. У якасці матэрыялаў для металічных пакрыццяў прымяняюць цынк, нікель, медзь, хром, серабро, бронзу, латунь і інш. (мал. 115). Так, ацынкаванае жалеза выкарыстоўваюць у якасці матэрыялу для даху, у вырабе кузаваў аўтамабіляў, шрубаў. У гэтым выпадку жалеза не будзе разбурацца да таго часу, пакуль не прарэагуе ўсё пакрыццё з цынку. Пакрыцці з менш актыўных металаў, чым жалеза, ахоўваюць яго ад карозіі толькі ў выпадку, калі ў іх адсутнічаюць поры, трэшчыны, драпіны.

img
Мал. 115. Ахоўна-дэкаратыўныя пакрыцці на вырабах са сталі

Да неметалічных пакрыццяў адносяць лакафарбавыя і палімерныя матэрыялы, змазачныя алеі.

Ахоўныя пакрыцці таксама атрымліваюць шляхам аксідзіравання (стварэнне слоя акаліны Fe3O4) і фасфаціравання (нанясенне слоя фасфатаў) паверхні металу.

img
Мал. 116. Ахова ад карозіі падземнага стальнога трубаправода

2. Электрахімічная ахова ажыццяўляецца падключэннем ахоўнай канструкцыі да адмоўнага полюса знешняй крыніцы пастаяннага току (катодная ахова) або прывядзеннем металу, які ахоўваецца, у кантакт з больш актыўным металам (мал. 116).

3. Легіраванне металаў. У расплаў металу пры яго вытворчасці дадаюць легіравальныя дабаўкі — хром, нікель, малібдэн і інш., якія зніжаюць актыўнасць металу. Такім чынам атрымліваюць, напрыклад, нержавеючую сталь.

4. Змяненне саставу і ўласцівасцей каразійнага асяроддзя. Каразійнае асяроддзе можна змяніць дабаўленнем у яе інгібітараў (рэчываў, якія значна памяншаюць скорасць карозіі металаў, напрыклад нітрыту, фасфату або храмату натрыю і шэрага іншых).

img
Мал. 117. Вырабы з чыгуну, прадметы традыцыйнага беларускага кухоннага посуду (чыгункi і патэльнi)

Прымяненне жалеза і яго сплаваў. Да 95 % усяго здабыванага жалеза вырабляецца ў выглядзе яго сплаваў — чыгуну і сталі. З саставам, уласцівасцямі і сферамі прымянення гэтых сплаваў вы ўжо пазнаёміліся, вывучаючы матэрыял § 43, а з метадамі атрымання — § 45. Нагадаем, што ў сталі вугляроду ўтрымліваецца менш за 2 %, гэта значыць значна менш, чым у чыгуне, таму сталь — больш коўкі, трывалы і менш крохкі сплаў у параўнанні з чыгуном. Яна лёгка падвяргаецца механічнай апрацоўцы (рэжацца, шліфуецца, пракатваецца, паддаецца коўцы).

Чыгун — больш танны сплаў з добрымі ліцейнымі ўласцівасцямі, але больш крохкі. Вырабы з чыгуну больш каразійнаўстойлівыя, чым з нелегіраванай сталі (мал. 117). Адрозненне ва ўласцівасцях вызначыла і розныя галіны выкарыстання сплаваў жалеза.

Чыстае жалеза прымяняецца як каталізатар, напрыклад у сінтэзе аміяку, браміраванні бензолу.