§ 49. Жалеза і яго злучэнні

Жалеза як простае рэчыва

Фізічныя ўласцівасці. Жалеза ўяўляе сабой светлы серабрыста-белы метал са шчыльнасцю 7,87 г/см3 і тэмпературай плаўлення 1538 °С. Метал пластычны, адносна мяккі: яго адносная цвёрдасць па шкале Моаса роўная 4 (Дадатак 2).

Пры чырвоным напале (вышэй за 600 °С) жалеза размякчаецца і добра паддаецца зварцы, коўцы і пракатцы. Адметнай асаблівасцю жалеза з’яўляюцца яго ярка выражаныя магнітныя ўласцівасці — ферамагнетызм.

img

Магнітнымі ўласцівасцямі, акрамя жалеза, валодаюць кобальт, нікель і некаторыя сплавы гэтых металаў, а таксама прыродны мінерал магнетыт. Ферамагнетыкі выкарыстоўваюць у электрагенератарах, трансфарматарах, для гука- і відэазапісу, у тэлефонах, камп’ютарах і інш.

Хімічныя ўласцівасці. Па хімічных уласцівасцях металічнае жалеза — тыповы метал. Успомнім асаблівасці вядомых вам узаемадзеянняў жалеза з неметаламі, вадзяной парай, кіслотамі і солямі (табл. 35).

Табліца 35. Хімічныя ўласцівасці жалеза

Рэагенты і ўраўненні (схема) рэакцый Умовы працякання і прадукт рэакцыі
Неметалы Жалеза пры награванні ўзаемадзейнічае з неметаламі (азотам, борам, крэмніем, фосфарам, серай). Галагены акісляюць жалеза да ступені акіслення +3 (акрамя I2). Пры гарэнні жалеза ў кіслародзе ўтвараецца аксід Fe3О4, у якім знаходзяцца атамы жалеза(II) і жалеза(III)
Fe plus straight S equals with t on top FeS
2 Fe plus 3 Сl subscript 2 equals 2 FeCl subscript 3
3 Fe plus 2 straight О subscript 2 equals Fe subscript 3 straight О subscript 4
Вада Пры высокай тэмпературы (каля 800 °С) жалеза аднаўляе вадарод з вадзяной пары
3 Fe plus 4 straight Н subscript 2 straight О equals with t on top Fe subscript 3 straight О subscript 4 plus 4 straight Н subscript 2 not stretchy upwards arrow
Кіслоты Жалеза здольнае аднаўляць вадарод з кіслот. Пры пакаёвай тэмпературы жалеза ў канцэнтраваных HNО3, H24 не раствараецца, паколькі яны пасівіруюць яго паверхню
Fe plus 2 HСl equals FeCl subscript 2 plus straight H subscript 2 not stretchy upwards arrow
Fe plus straight H subscript 2 SО subscript 4 left parenthesis разб right parenthesis end subscript equals FeSО subscript 4 plus straight H subscript 2 not stretchy upwards arrow
Солі Жалеза аднаўляе менш актыўныя металы з раствораў солей
Fe plus CuSО subscript 4 equals FeSО subscript 4 plus Cu