§ 48.2. Агульная характарыстыка кіслотна-асноўных уласцівасцей аксідаў і гідраксідаў металаў В-груп
Самакантроль
1. У радзе аксідаў , , уласцівасці змяняюцца:
- а) ад асноўных да кіслотных;
- б) ад кіслотных да асноўных;
- в) у паслядоўнасці: асноўныя — амфатэрныя — кіслотныя;
- г) без выразна выяўленай кіслотна-асноўнай заканамернасці.
2. З павелічэннем ступені акіслення атамаў марганцу ўласцівасці гідраксідаў гэтага металу мяняюцца:
- а) ад асноўных да кіслотных;
- б) ад акісляльных да аднаўленчых;
- в) ад кіслотных да амфатэрных;
- г) ад аднаўленчых да акісляльных.
3. Амфатэрныя ўласцівасці праяўляюць:
- а) MnO(OH);
- б) MnO2;
- в) Cr(OH)3;
- г) CrO3.
4. Кіслотныя ўласцівасці аксідаў і гідраксідаў d-элементаў:
- а) слабеюць па групе зверху ўніз;
- б) слабеюць па перыядзе злева направа;
- в) узмацняюцца па перыядзе злева направа;
- г) па перыядзе спачатку слабеюць, а потым узмацняюцца.
5. У найвышэйшых ступенях акіслення хром і марганец утвараюць злучэнні з кіслародам, якія:
- а) валодаюць моцнымі акісляльнымі ўласцівасцямі;
- б) раствараюцца ў вадзе з утварэннем слабых кіслот;
- в) раствараюцца ў вадзе з утварэннем моцных кіслот;
- г) нерастваральныя ў вадзе.